Вы тут

Што цікавага паглядзець па тэлебачанні на наступным тыдні


«Двайная суцэльная»

«Беларусь 1», з 29 студзеня

Трапіць у заблытаную сітуацыю часам даволі проста, а вось знайсці з яе выйсце — задачка не для ўсіх. Гераіня гэтай 16-серыйнай меладрамы Ганна згубілася ва ўласных пачуццях і жаданнях, а ў выніку апынулася замужам... за двума рознымі мужчынамі і разрываецца паміж імі.

Ганна працуе маркетолагам у парфумернай кампаніі і выкарыстоўвае свае частыя камандзіроўкі для пераездаў з адной сям'і ў другую. У яе родным горадзе жанчыну чакаюць двое дзяцей і спакойны, нешматслоўны муж Валодзя, а ў другім — драйв, рамантыка і маладзейшы за яе забяспечаны прыгажун Аляксандр...

«Зоркі пад гіпнозам»

АНТ, з 4 лютага

Новае забаўляльнае шоу, якое анонсы прадстаўляюць як «самае інтрыгуючае», — расійскі аналаг французскага праекта Stars sous hypnose, у якім папулярныя асобы са сферы шоу-бізнесу, тэлебачання, спорту добраахвотна пагаджаюцца на гіпнатычны сеанс перад камерамі, дэманструюць незвычайныя здольнасці і кардынальныя змены паводзін, а таксама праходзяць забаўныя іспыты.

Вядучым праекта стаў Максім Галкін, які не ўпусціў выпадку пакпіць: «У маёй практыцы гэта першае шоу, дзе гледачы, якія заснулі, — прыкмета поспеху!» «Праграмаваць» публічных асоб і гледачоў з залы будзе гіпнолаг Іса Багіраў. Напрыклад, актрыса Галіна Данілава пад гіпнозам пераўвасобілася ў трэнера зборнай Расіі па футболе, спявак Аркадзь Укупнік часова пазбавіўся голасу, а наш зямляк Дзмітрый Калдун... Зрэшты, глядзіце і ўсё ўбачыце.

«Хто ў доме гаспадар?»

НТБ-Беларусь, па нядзелях

Многія людзі заводзяць дамашніх улюбёнцаў, аднак далёка не ўсе лёгка знаходзяць паразуменне з вусатымі і хвастатымі. Чаму так здараецца і як можна выправіць сітуацыю, гледачам дапамогуць разабрацца прафесіяналы — зоапсіхолагі: кінолаг Віталь Арлоў, фелінолаг Аляксандра Аляксандрава і ветэрынар, спецыяліст па экзатычных жывёлах Максім Шчугараў. Праект, як адзначаюць яго стваральнікі, насамрэч не пра жывёл, а пра людзей — як правіла, менавіта з-за чалавечых памылак і пралікаў пачынаюцца праблемы ў стасунках з нашымі меншымі братамі.

У першых выпусках праграмы «Хто ў доме гаспадар?» спецыялісты дадуць карысныя парады па выхаванні звышактыўнага і няўклюднага коціка, перамогуць ляноту і залішнюю вагу сабакі, адшукаюць прычыну нелюбові папугая да гаспадыні і падкажуць, як правільна ўтрымліваць каракала ў хатніх умовах...

Загаловак у газеце: Праверка на трываласць

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».