Вы тут

Усё, што трэба ведаць пра крэдыт


Праўда, разумеем мы гэта звычайна ўжо пасля таго, як трапляем у не вельмі адназначнае становішча. І заўважу, што трапіць на такі кручок «аматараў бясплатных падарункаў» можа любы чалавек, незалежна ад узросту, полу, адукацыі і сацыяльнага статусу. Пасля размовы з банкаўскім работнікам кліент упэўнены: так пашанцавала выключна яму. Таму і трэба карыстацца момантам, нават нягледзячы на нейкія там дробязі... Але ў фінансах дробязяў няма.


Усё куплю зараз

Зразумела, што самыя папулярныя сёння спажывецкія крэдыты — на тэрмін да года. Гэта так званыя кароткія крэдыты на не вельмі дарагія пакупкі. Многія камерцыйныя банкі пачалі выдаваць такія крэдыты на тэрмін ад 7 да 12 месяцаў па стаўцы ад 9 % да 16 % пры выкананні спецыяльных патрабаванняў да заяўніка. Тэрмін карыстання можа быць і большы. Але ў гэтым выпадку стаўка па крэдыце павялічваецца. Так, працэнты на крэдыт да двух гадоў роўныя стаўцы рэфінансавання плюс 2 %, да трох гадоў — стаўцы рэфінансавання плюс 3 %, да чатырох гадоў — стаўцы рэфінансавання плюс 4 %. І гэта мінімальныя стаўкі.

Але разгледзім крэдыты на год і даведаемся, што атрымаць іх можна пры пэўных умовах. У першую чаргу трэба мець даведку аб даходах, што сведчыць пра штомесячны «чысты» прыбытак кліента, які складае не менш за 300—400 рублёў. Праўда, калі заяўнік або паручыцель з'яўляюцца кліентамі банка і атрымліваюць заработную плату на яго ж плацежную картку, даведкі аб даходах не патрабуецца.

Кліент банка павінен мець рэгістрацыю на тэрыторыі краіны, узрост ад 18 гадоў і стаж на цяперашнім месцы работы ад трох месяцаў. Заўважу, што максімальную суму крэдыту вам дадуць толькі ў тым выпадку, калі існуе больш сур'ёзны даход, а стаж складае не менш за год ці нават два. Акрамя таго, банкі пачалі цяпер патрабаваць ад кліентаў дакумент воінскага ўліку (для мужчын, якія не дасягнулі ўзросту 27 гадоў). Аднак, мабыць, самы галоўны мінус танных крэдытаў на спажывецкія патрэбы ад невялікіх прыватных банкаў — тое, што стаўка па такіх пазыках можа змяняцца.

Яшчэ добра, калі памер працэнтаў напрамую прывязаны да стаўкі рэфінансавання. У дагаворы адпаведная рэмарка выглядае наступным чынам. «Працэнтная стаўка за карыстанне крэдытам з'яўляецца плаваючай і змяняецца з дня змянення стаўкі рэфінансавання Нацыянальнага банка».

Дарэчы, многія банкі пасля таго, як стаўка рэфінансавання стала зніжацца, пачалі адмаўляцца ад такой «прывязкі». У гэтым выпадку ў канцы дагавора дробным шрыфтам будзе напісана наступнае. «У крэдытным дагаворы ўказваецца памер працэнтнай стаўкі ў абсалютным значэнні на дату заключэння крэдытнага дагавора. Пры змене стаўкі рэфінансавання Нацыянальнага банка памер працэнтнай стаўкі па раней заключаных крэдытных дагаворах не змяняецца, калі іншае не прадугледжана крэдытным дагаворам». На гэтыя акалічнасці трэба звяртаць увагу непасрэдна перад падпісаннем дагавора. Бо пасля падпісання застаецца адно — выконваць.

Без даведак, але дорага

А некаторыя банкі праяўляюць нават залішнюю лаяльнасць да кліентаў. Адна такая фінансавая ўстанова прапануе суму грошай да 10 тысяч рублёў наогул без даведак аб даходах. Праўда, кліент павінен быць «спраўным спажыўцом» банка або мець банкаўскую крэдытную картку адпаведнага статусу. Але і ў гэтым выпадку пазычаныя грошы абыдуцца на 2-3 працэнты даражэй, чым у выпадку з даведкамі і паручыцелямі.

А яшчэ на айчынным фінансавым рынку з'явілася прапанова «Крэдыт — усё ўключана». Гэты крэдытны дагавор заключаецца на тэрыторыі кліента з дастаўкай грошай яму непасрэдна дадому. У гэтым выпадку такі крэдыт будзе амаль залаты: працэнтная стаўка значна вышэйшая за звычайную — не менш за 27 % гадавых.

Перавагі дыстанцыйных крэдытаў

Самае дарагое ў банкаўскай сферы — гэта работа з кліентамі. Спажыўца трэба абслугоўваць, яго трэба пераканаць. Ідэальны кліент — той, хто ўсё для сябе вырашыў і самастойна аформіў у выглядзе анлайн-заяўкі на сайце банка.

У Беларусбанку, напрыклад, з мэтай атрымання крэдыту заяўнік можа звярнуцца ў любую з устаноў банка альбо запоўніць заяўку на крэдыт на карпаратыўным вэб-сайце, у інфакіёсках банка або з выкарыстаннем сэрвісу М-банкінг ці падаць заяўку на крэдыт праз Кантакт-цэнтр, звярнуўшыся па кароткім нумары тэлефона.

Там жа крэдыты могуць быць аформленыя без паручыцеляў. Акрамя таго, пазыку заключаюць без прадастаўлення даведкі аб даходах у памеры, разлічаным, зыходзячы з сярэднямесячнага чыстага даходу, які не перавышае 15 базавых велічынь. Афармленне крэдыту (незалежна ад памеру) грамадзянам, якія атрымліваюць заработную плату (пенсію) ва ўстановах банка магчыма без прадастаўлення даведкі аб даходах.

І галоўнае — працэнты па такіх дыстанцыйных крэдытах крыху ніжэйшыя, чым пры звычайным фармаце. Пакуль толькі на 0,5 % менш, але і тое хлеб.

Эфектыўныя грошы на жыллё — 24 і 18

Яшчэ летась істотна патаннелі і крэдыты на будаўніцтва (рэканструкцыю) індывідуальных жылых дамоў і кватэр. Напрыклад, цяпер Беларусбанк прапануе грошы на гэтыя мэты на тэрмін да 20 гадоў. На працягу першых 24 месяцаў доўжыцца льготны перыяд крэдытавання: працэнты па такім крэдыце роўныя стаўцы рэфінансавання Нацбанка. Пачынаючы з 25-га месяца «ўключаюцца» агульныя ўмовы — стаўка рэфінансавання плюс тры працэнтныя пункты за фактычны час карыстання. Грошы выдаюцца на суму да 90 % ад кошту будаўніцтва (рэканструкцыі) жылога памяшкання ў межах плацежаздольнасці крэдытаатрымальніка. У банку ўдакладнілі, што пры разліку памеру крэдыту пры недастатковай плацежаздольнасці крэдытаатрымальніка па рашэнні крэдытнага камітэта ў яго сукупны даход могуць уключацца даходы паручыцеляў — блізкіх сваякоў (членаў сям'і) крэдытаатрымальніка (жонкі, мужа, бацькоў, родных братоў (сясцёр), дзяцей, унукаў).

Пэўная сума выдаецца крэдытаатрымальніку пры наяўнасці паручыцеляў. Калі сума звыш 50 тысяч рублёў, то яе дадуць толькі пад заклад будучай маёмасці. Такім чынам, у нас дэ-факта працуе механізм іпатэкі.

Трэба мець на ўвазе, што ў крэдытным дагаворы прапісваецца памер працэнтнай стаўкі, якая плавае і змяняецца з дня змянення стаўкі рэфінансавання Нацыянальнага банка.

Пры будаўніцтве жылых памяшканняў у шматкватэрных жылых дамах пагашэнне асноўнага доўгу па крэдыце ажыццяўляецца з наступнага месяца пасля заканчэння 18 месяцаў, якія ідуць за месяцам прыёмкі ў эксплуатацыю закончанага будаўніцтвам аб'екта нерухомасці, але не пазней чым праз тры гады пасля заключэння крэдытнага дагавора.

Падлічваем старыя даўгі

На фоне пастаяннага зніжэння працэнтных ставак па крэдытах усё большая цікавасць назіраецца да крэдытаў на рэфінансаванне запазычанасці. Нагадаем, што крэдыт на рэфінансаванне даецца для таго, каб пагасіць запазычанасць па старым крэдыце.

У крэдытаў на рэфінансаванне ёсць свае асаблівасці. Для прыцягнення кліентаў банкі ўстанаўліваюць стаўку, якая звычайна ніжэйшая, чым па нядаўна выдадзеных крэдытах «наяўнымі». Яшчэ адна асаблівасць: банкі рэдка рэфінансуюць уласныя крэдыты, але з задавальненнем «перакупляюць» запазычанасць іншых банкаў. Гэта тлумачыцца проста: важна прыцягнуць новых кліентаў і не моцна змяняць бягучыя ўмовы тым, што ўжо ёсць. Крэдыты на рэфінансаванне цяпер выдаюць 18 банкаў.

За кошт рэфінансавання стаўка па крэдыце істотна зніжаецца, штомесячны плацеж робіцца меншы амаль у два разы. Але ўвесь тэрмін крэдыту павялічваецца, таму фактычнага скарачэння выплат па працэнтах звычайна не бывае. Таму ў кожным выпадку да афармлення новага крэдыту трэба падыходзіць уважліва. Параўноўваць варта не толькі штомесячны плацеж (на чым робяць упор банкі ў сваёй рэкламе), але і выніковую суму пераплаты.

Да ведама

Пры разліку мінімальнай заработнай платы, неабходнай для атрымання крэдыту, банкі, як правіла, да максімальнага плацяжу дадаюць бюджэт пражытачнага мінімуму, плацяжы па іншых крэдытах, растэрміноўку, часам камунальныя плацяжы, аплату паслуг сувязі і плату за арэнднае жыллё. З разлікам максімальна магчымай сумы не ўсё так проста. Методыка для разліку ў кожнага банка свая, у выніку сумы крэдыту ў розных банках пры адной і той жа зарплаце могуць адрознівацца ў некалькі разоў.

Сяргей КУРКАЧ

Загаловак у газеце: Бярэш чужыя, а аддаваць даводзіцца свае...

Выбар рэдакцыі

Экалогія

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Антарктыка, далёкая і блізкая.

Грамадства

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Існуюць строгія патрабаванні да месцаў для купання.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.