Вы тут

Пабудуюць два новыя цэхі дрэваапрацоўкі


Сучасныя аб'екты з'явяцца на базе Пружанскага і Петрыкаўскага лясгасаў. Будаўніцтва цэхаў будзе праведзена ў рамках выканання галіновай Праграмы прамысловага развіцця дрэваапрацоўчых вытворчасцяў Мінлясгаса на 2015—2020 гады.


У прэс-службе міністэрства адзначылі, што летась на тэхнічнае пераабсталяванне дрэваапрацоўчых вытворчасцяў было накіравана больш за 14,2 мільёна рублёў. За гэтыя сродкі атрымалася рэалізаваць 26 праектаў, з іх 6 — па мадэрнізацыі лесапільных вытворчасцяў, 8 — па ўстаноўцы пазіцыйнага абсталявання, 2 — па стварэнні вытворчасцяў па вырабе драўнянага паліва і інш.

Цяпер у сістэме Мінлясгаса дрэваапрацоўчую дзейнасць вядуць 70 цэхаў і сем майстэрнявых участкаў. Летась імі было перапрацавана 3,4 мільёна кубічных метраў драўніны. Тэхнічнае пераабсталяванне вытворчасцяў дазволіла павялічыць аб'ёмы прадукцыі, што выпускаецца.

Мадэрнізацыю дрэваапрацоўчых вытворчасцяў Мінлясгас працягне і сёлета. Акрамя будаўніцтва новых цэхаў, лясгасамі будуць таксама закуплены лініі лесапілавання, сушыльныя комплексы, пазіцыйнае абсталяванне. Акрамя таго, вядзецца пастаянны кантроль па забеспячэнні эфектыўнай загрузкі дзеючых вытворчых магутнасцяў.

Сяргей РАСОЛЬКА

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.