Вы тут

На каток у Беразіно!


Калі бачу залітыя хакейныя каробкі з людзьмі на каньках, аддаюся салодкім успамінам пра далёкае дзяцінства і зайздрошчу моладзі: эх, дзе мае сямнаццаць год?! Нажаль, зімы ў наш час не трывалыя, не марозныя...


У горадзе Беразіно сапраўдны культ катання на каньках. Пяць гадоў таму на базе фізкультурна-аздараўленчага цэнтра "Лазурны" было зроблена хакейнае поле, на якім і днём, і ноччу збіраюцца дзясяткі аматараў пабегаць на вострых сталёвых каньках. Тут і дзеці-малалеткі, і школьнікі, і студэнты, і, нават, пенсіянеры. Нехта толькі вучыцца трымацца на лёдзе, іншым трэба паказаць сваю дасканаласць у фігурным катанні.

Леанід Азаранка — сямідзесяцігадовы пенсіянер, часты госць на катку.

— Калі маразы не вялікія, па два-тры разы на тыдзень абуваю канькі і наразаю кругі ўздоўж катка, — кажа Леанід Міхайлавіч. — Я люблю пабегаць і на лыжах, І наогул, трымаю сябе ў здаровай форме.

А вось самая юная бярэзінская фігурыстка, якую я сустрэў у двары "Лазурнага" — трохгадовая Яўгенія Шуппо. Яе прывяла матуля Таццяна — настаўніца фізікі адной з школ горада.

— Вельмі добра, што ў гэтым цэнтры ёсць пункт пракату канькоў — яны на любы памер нагі, — кажа Таццяна Шуппо.

 Супрацоўнікі ФАЦ заўсёды падтрымліваюць каток у добрым стане: кожную раніцу чысцяць лёд ад снегу, робяць новую заліўку пры дапамозе адмысловага самаробнага агрэгата. У гэтым ім дапамагаюць аматары гарадской хакейнай каманды, якія трэніруюцца на гэтым лядовым полі.  

Анатоль КЛЯШЧУК

Фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».