Вы тут

Абласны цэнтр дэрматалагічнай дапамогі адкрыты ў Гродне


Базай для цэнтра стаў новы скурна-венералагічны дыспансер, дзе будзе аказвацца спецыялізаваная дапамога жыхарам усяго рэгіёна.


Новы корпус размясціўся ў прыгожым будынку ў цэнтры горада. Раней тут знаходзілася бальніца чыгуначнікаў, затым — ваенны шпіталь. Цяпер, пасля рамонту, створаны ўсе ўмовы для лячэння скурных і венералагічных захворванняў. На базе дыспансера будзе працаваць адзіны ў вобласці дэрматалагічны цэнтр, куды змогуць звярнуцца па кансультацыю жыхары рэгіёна. Гэта таксама і вучэбная база для студэнтаў-медыкаў і маладых спецыялістаў-стажораў. Тут размясцілася кафедра дэрматалогіі і венералогіі з сучасным абсталяваннем.

Як расказала галоўны ўрач дыспансера Вольга Куратчык, лячэбная ўстанова разлічана на 120 стацыянарных месцаў, а таксама 30 ложкаў для дзённага знаходжання. Асобны паверх адведзены для дзяцей са скурнымі хваробамі, яшчэ адзін — такі ж для дарослых. Усе аддзяленні заніраваныя, паміж імі няма кантакту.

Кіраўнік лячэбнай установы асобна адзначыла новыя, сучасныя ўмовы, якія створаны для аказання медыцынскай дапамогі і работы персаналу. Яны не параўнальныя з тымі, што былі раней, калі дыспансер знаходзіўся ў старым будынку канца ХІХ стагоддзя. Вялікія памяшканні, адсутнасць строгіх умоў для роўных катэгорый хворых стваралі пэўныя цяжкасці. Цяпер сітуацыя кардынальна змянілася. Сучасныя палаты разлічаны на 2—4 чалавекі, працэдурныя пакоі маюць усё неабходнае абсталяванне. Што датычыцца кантынгенту хворых, асноўная колькасць — 80 % — гэта пацыенты з незаразнымі скурнымі захворваннямі, такімі як псарыяз і экзэма. Па словах Вольгі Куратчык, у рэгіёне значна знізілася колькасць венерычных захворванняў, рэгіструюцца адзінкавыя выпадкі. У летні сезон адзначаецца рост мікраспарыі ў дзяцей, якія кантактуюць з хворымі жывёламі.

У далейшым медыцынская дапамога будзе ўдасканальвацца. На чарзе — будаўніцтва паліклінічнага корпуса, які пакуль знаходзіцца на другім канцы горада. З цягам часу ўвесь комплекс размесціцца ў адным месцы.

Віктар Лісковіч, намеснік старшыні Гродзенскага аблвыканкама:

— За мінулы год адкрыта нямала сацыяльных аб'ектаў.Напрыканцы года ўступілі ў строй новая гарадская паліклініка, дом сямейнага тыпу, дзіцячыя садкі ў вобласці. І на гэты год аблвыканкамам зацверджана інвестыцыйная праграма, у якой значнае месца займаюць аб'екты сацыяльнай сферы. Плануецца завяршыць будаўніцтва хірургічнага корпуса ў Ваўкавыску, адрамантаваць абласны цэнтр «Фтызіятрыя», адкрыць новыя школы, садкі, дамы сямейнага тыпу.

Маргарыта УШКЕВІЧ

Загаловак у газеце: Адзіны ў вобласці

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Актрыса НАДТ імя М. Горкага — пра шлях да сцэны і натхненне.

Грамадства

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

Тата і мама — два самыя важныя чалавекі ў жыцці кожнага дзіцяці.