Вы тут

Расклад выступу беларускіх спартсменаў на Алімпійскіх гульнях


Беларусь як самастойная каманда ўзяла ўдзел ужо ў шасці зімовых Алімпійскіх гульнях. Першыя датуюцца 1994 годам, тады ў Лілехамеры нашы спартсмены заваявалі 2 медалі: уладальнікамі сярэбраных узнагарод сталі Ігар Жалязоўскі і Святлана Парамыгіна.


Наогул, прызёрамі зімовых Алімпіяд беларускія спартсмены станавіліся толькі ў трох відах спорту — біятлон (8 медалёў), фрыстайл (6 медалёў) і канькабежны спорт (1 медаль).

Пакуль самай паспяховай для нас Алімпіядай лічыцца сочынская, па выніках якой зборная Беларусі заняла 8-е месца ў медальным заліку (6 узнагарод).

У Пхёнчхане будуць выступаць 28 спартсменаў нашай зборнай — гэта 15 мужчын і 13 жанчын. За 17 дзён у Карэі атлеты разыграюць больш за 100 залатых узнагарод. Дарэчы, гэтая краіна ўжо другі раз становіцца гаспадыняй Алімпійскіх гульняў (упершыню Карэя прыняла Гульні ў 1988 годзе). Прэзідэнт Міжнароднага алімпійскага камітэта Томас Бах адзначыў, што Пхёнчхан падчас правядзення Алімпіяды будзе самым бяспечным месцам у свеце. Таксама ён перакананы, што ў паўднёвакарэйскім горадзе будуць створаны ўсе ўмовы для бяспечнага знаходжання каманд з усіх краін. Прэзідэнт МАК станоўча адгукнуўся пра аб'яднаную жаночую хакейную каманду КНДР і Рэспублікі Карэя. Яе выступленне стане «магутным пасланнем усяму свету», лічыць ён. «Стварэнне такой каманды ўжо паказвае, што абедзве краіны хочуць міру».

Афіцыйны лозунг Алімпіяды-2018 — Passіon. Connected (запал, які аб'ядноўвае). Талісман Гульняў — белы тыгр па мянушцы Сухаран. Цырымонія адкрыцця адбудзецца 9 лютага (у 14.00—16.00) на Алімпійскім стадыёне ў Пхёнчхане ўмяшчальнасцю 35 000 глядацкіх месцаў (7 надземных узроўняў і 1 падземны). Падрыхтоўкай шоу займаюцца 400 чалавек, а ў самім свяце будуць задзейнічаны 2000 акцёраў. Яны створаць зімовую казку, поўную ўсходняй гармоніі і светлых чаканняў, у якой распавядуць пра карэйскія традыцыі і паспрабуюць данесці ідэі адзінства, міру і аб'яднання самых розных людзей.

А вось спаборніцтвы пройдуць на тэрыторыі двух кластараў: горным — у Пхёнчхане і прыбярэжным — у Каныне. Адкрыццё Алімпійскай вёскі запланавана на 1 лютага, афіцыйнае ўзняцце беларускага сцяга адбудзецца 7 лютага ў 9.00 па беларускім часе.

Біятлон

Пройдуць у Цэнтры біятлона ў Альпензіі. Арэна ўмяшчае 7500 глядацкіх месцаў (4500 сядзячых і 3000 стаячых).

Дата

 

Спартсмены, спаборніцтва

 

Час мясцовы (беларускі)

 

10 лютага

 

Дар'я Домрачава, Надзея Скардзіна, Ірына Крыўко, Надзея Пісарава, Дзінара Алімбекава (спрынт, 7,5 км, жанчыны)

 

20.15—21.45 (14.15—15.45)

 

11 лютага

 

Уладзімір Чапелін, Сяргей Бачарнікаў, Максім Варабей, Раман Ялётнаў, Антон Смольскі (спрынт, 10 км, мужчыны)

 

20.15—21.55 (14.15—15.55)

 

12 лютага

 

Дар'я Домрачава, Надзея Скардзіна, Ірына Крыўко, Надзея Пісарава, Дзінара Алімбекава (гонка праследавання, 10 км, жанчыны)

 

19.10—20.00 (13.10—14.00)

 

12 лютага

 

Уладзімір Чапелін, Сяргей Бачарнікаў, Максім Варабей, Раман Ялётнаў, Антон Смольскі (гонка праследавання, 12,5 км, мужчыны)

 

21.00—21.55 (15.00—15.55)

 

14 лютага

 

Дар'я Домрачава, Надзея Скардзіна, Ірына Крыўко, Надзея Пісарава, Дзінара Алімбекава (індывідуальная гонка, 15 км, жанчыны)

 

20.05—22.00 (14.05—16.00)

 

15 лютага

 

Уладзімір Чапелін, Сяргей Бачарнікаў, Максім Варабей, Раман Ялётнаў, Антон Смольскі (індывідуальная гонка, 20 км, мужчыны)

 

20.00—22.00 (14.00—16.00)

 

17 лютага

 

Дар'я Домрачава, Надзея Скардзіна, Ірына Крыўко, Надзея Пісарава, Дзінара Алімбекава (мас-старт, 12,5 км, жанчыны)

 

20.15-21.10 (14.15-15.10)

 

18 лютага

 

Уладзімір Чапелін, Сяргей Бачарнікаў, Максім Варабей, Раман Ялётнаў, Антон Смольскі (мас-старт, 15 км, мужчыны)

 

20.15—21.15 (14.15—15.15)

 

20 лютага

 

(змешаная эстафета, 2х6 км жанчыны + 2х7,5 км мужчыны)

 

20.15—21.45 (14.15—15.45)

 

22 лютага

 

(эстафета 4х6 км, жанчыны)

 

20.15—21.45 (14.15—15.45)

 

23 лютага

 

(эстафета 2х7,5 км, мужчыны)

 

20.15—21.45 (14.15—15.45)

 


Гарналыжны спорт

Спаборніцтвы ў гэтым відзе спорту будуць праходзіць на дзвюх пляцоўках: гарналыжных цэнтрах Енпхен і Чунбон. Кожная арэна змяшчае па 6000 глядацкіх месцаў.

Дата

 

Спартсмен, спаборніцтва

 

Час мясцовы (беларускі)

 

11 лютага

 

Юрый Данілачкін
(хуткасны спуск, мужчыны)

 

11.00—13.05 (05.00—07.05)

 

12 лютага

 

Марыя Шканава
(гіганцкі слалам, жанчыны)

 

10.15—11.55 (04.15—05.55) 13.45—15.35 (07.45—09.35)

 

13 лютага

 

Юрый Данілачкін
(камбінацыя, мужчыны)

 

11.30—13.10 (05.30—07.10), 15.00—16.25 (09.00—10.25)

 

14 лютага

 

Марыя Шканава
(слалам, жанчыны)

 

10.15—11.50 (04.15—05.50), 13.45—15.25 (07.45—09.25)

 

15 лютага

 

Юрый Данілачкін
(супергігант, мужчыны)

 

11.00—13.10 (05.00—07.10)

 

17 лютага

 

Марыя Шканава
(супергігант, жанчыны)

 

11.00—12.55 (05.00—06.55)

 

18 лютага

 

Юрый Данілачкін
(гіганцкі слалам, мужчыны)

 

10.15—12.10 (04.15—06.10)

 

22 лютага

 

Юрый Данілачкін
(слалам, мужчыны)

 

10.15—12.10 (04.15—06.10), 13.45—15.40 (07.45—09.40)

 


Канькабежны спорт

Турнір пройдзе на арэне «Алімпійскі авал Канына». Умяшчальнасць гэтага аб'екта складае больш за 8000 глядацкіх месцаў для сядзення.

Дата

 

Спартсмен, спаборніцтва

 

Час мясцовы (беларускі)

 

10 лютага

 

Марына Зуева
(3000 м, жанчыны)

 

20.00—21.50 (14.00—15.50)

 

12 лютага

 

Марына Зуева
(1500 м, жанчыны)

 

21.30—23.10 (15.30-17.10)

 

16 лютага

 

Марына Зуева
(5000 м, жанчыны)

 

20.00—21.30 (14.00—15.30)

 

19 лютага

 

Ігнат Галавацюк
(500 м, мужчыны)

 

20.00—22.00 (14.00—16.00)

 

23 лютага

 

Ігнат Галавацюк
(1000 м, мужчыны)

 

19.00—20.35 (13.00—14.35)

 

24 лютага

 

Марына Зуева
(мас-старт, жанчыны)

 

20.00—22.40 (14.00—16.40)

 


Лыжныя гонкі

Прыме Цэнтр лыжных гонак у Альпензіі. Гэты аб'ект змяшчае 7500 глядацкіх месцаў (4500 сядзячых і 3000 стаячых).

Дата

 

Спартсмен, спаборніцтва

 

Час мясцовы (беларускі)

 

10 лютага

 

Юлія Ціханава, Паліна Сераносава, Настасся Кірылава
(7,5 км + 7,5 км, скіятлон, жанчыны)

 

16.15—17.20 (10.15—11.20)

 

11 лютага

 

Аляксандр Воранаў, Юрый Астапенка, Міхаіл Сямёнаў, Сяргей Далідовіч (15 км + 15 км, скіятлон, мужчыны)

 

15.15—17.10 (09.15—11.10)

 

13 лютага

 

Аляксандр Воранаў, Юрый Астапенка, Міхаіл Сямёнаў, Сяргей Далідовіч (спрынт, мужчыны)

 

17.30—18.45 (11.30—12.45)

 

13 лютага

 

Юлія Ціханава, Паліна Сераносава, Настасся Кірылава
(спрынт, жанчыны)

 

20.00—22.00 (14.00—16.00)

 

15 лютага

 

Юлія Ціханава, Паліна Сераносава, Настасся Кірылава
(10 км, жанчыны)

 

15.30—17.15 (09.30—11.15)

 

16 лютага

 

Аляксандр Воранаў, Юрый Астапенка, Міхаіл Сямёнаў, Сяргей Далідовіч (15 км, мужчыны)

 

15.00—16.50 (09.00—10.50)

 

18 лютага

 

Аляксандр Воранаў, Юрый Астапенка, Міхаіл Сямёнаў, Сяргей Далідовіч (эстафета 4x10 км, мужчыны)

 

15.15—17.10 (09.15—11.10)

 

21 лютага

 

Юлія Ціханава, Паліна Сераносава, Настасся Кірылава
(камандны спрынт, жанчыны)

 

17.00—18.30 (11.00—12.30)

 

21 лютага

 

Аляксандр Воранаў, Юрый Астапенка, Міхаіл Сямёнаў, Сяргей Далідовіч (камандны спрынт, мужчыны)

 

19.00—20.20 (13.00—14.20)

 

24 лютага

 

Аляксандр Воранаў, Юрый Астапенка, Міхаіл Сямёнаў, Сяргей Далідовіч (50 км, мужчыны)

 

14.00—17.05 (08.00—11.05)

 

25 лютага

 

Юлія Ціханава, Паліна Сераносава, Настасся Кірылава
(30 км, жанчыны)

 

15.15—17.20 (09.15—11.20)

 


Фрыстайл

Лыжныя акрабаты будуць спаборнічаць на гарналыжным курорце Фенікс-Парк і Гарналыжным цэнтры Чунбон. Аб'ект змяшчае 18 000 глядацкіх месцаў (10 200 сядзячых і 7800 стаячых).

Дата

 

Спартсмен, спаборніцтва

 

Час мясцовы (беларускі)

 

15 лютага

 

Ала Цупер, Ганна Гуськова, Аляксандра Раманаўская (акрабатыка, жанчыны, кваліфікацыя)

 

20.00—21.15 (14.00—15.15)

 

16 лютага

 

Ала Цупер, Ганна Гуськова, Аляксандра Раманаўская (акрабатыка, жанчыны, фінал)

 

20.00—21.20 (14.00—15.20)

 

17 лютага

 

Антон Кушнір, Станіслаў Гладчанка, Максім Гусцік (акрабатыка, мужчыны, кваліфікацыя)

 

20.00—21.15 (14.00—15.15)

 

18 лютага

 

Антон Кушнір, Станіслаў Гладчанка, Максім Гусцік (акрабатыка, мужчыны, фінал)

 

20.00—21.20 (14.00—15.20)

 


Шорт-трэк

Спаборніцтвы пройдуць на Лядовай арэне ў Каныне ўмяшчальнасцю больш за 12 000 глядацкіх месцаў для сядзення.

Дата

 

Спартсмен, спаборніцтва

 

Час мясцовы (беларускі)

 

10 лютага

 

Максім Сяргееў (1500 м, мужчыны)

 

19.00 (13.00)

 

Цырымонія закрыцця адбудзецца 25 лютага ў 14.00. Звернем вашу ўвагу на тое, што ў праграме магчымы змены.

Трансляцыю Алімпіяды традыцыйна будуць ажыццяўляць тэлеканалы Белтэлерадыёкампаніі «Беларусь 1», «Беларусь 2» і «Беларусь 5». У Паўднёвай Карэі будуць працаваць 28 прадстаўнікоў медыяхолдынга, уключаючы спартыўных каментатараў і спецыяльных карэспандэнтаў, рэжысёраў, аператараў і тэхнічны персанал. Каменціраваць спаборніцтвы будуць Уладзімір Навіцкі, Аляксандр Казюкевіч, Сяргей Мацкевіч, Аляксандр Дзмітрыеў, Аляксандр Цвячкоўскі, Ганна Любянкова і іншыя.

З-за розніцы ў часе асноўныя падзеі Алімпіяды будуць адбывацца днём. З улікам гэтага спаборніцтвы з удзелам беларускіх спартсменаў, а таксама самыя яркія старты тэлеканал «Беларусь 5» будзе паказваць і ўвечары, у больш зручны для гледачоў час.

Дар'я ЛАБАЖЭВІЧ

Загаловак у газеце: Зваротны адлік

Выбар рэдакцыі

Экалогія

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Антарктыка, далёкая і блізкая.

Грамадства

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Існуюць строгія патрабаванні да месцаў для купання.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.