Вы тут

З лютага вырастуць дапамогі на дзяцей да трох гадоў


Дапамога на першае дзіця з наступнага месяца складзе 312,03 рубля (прыбаўка ў параўнанні з цяперашнім памерам 33,15 рубля), на другое і наступных — 356,6 рубля (+37,88). На дзіця-інваліда да трох гадоў выплаты будуць раўняцца 401,18 рубля ў месяц (+42,62 рубля).


У ліпені ў Беларусі змянілі парадак перагляду памеру гэтых дапамог. Цяпер яны пералічваюцца два разы на год, а не кожны квартал, як было раней. Ці вырасце дапамога на дзяцей, залежыць ад таго, як змяніўся сярэдні заробак па краіне. Калі ён падае, памер выплат не змяняецца, калі расце — большаюць і выплаты. Сярэдні заробак у чацвёртым квартале мінулага года павялічыўся да 891,5 рубля.

Наталля ЛУБНЕЎСКАЯ

Фота БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Цяльцам не варта расслабляцца.

Адукацыя

Якія якасці павінны быць у сапраўднага настаўніка?

Якія якасці павінны быць у сапраўднага настаўніка?

Напярэдадні прафесійнага свята педагогаў у Нацыянальным прэс-цэнтры абмеркавалі імідж настаўніка, усебаковае развіццё студэнтаў педагагічных ВНУ і новыя праекты.

Адукацыя

Якія прыярытэты ў сучаснай дашкольнай адукацыі?

Якія прыярытэты ў сучаснай дашкольнай адукацыі?

Укараняюцца інавацыйныя тэхналогіі ў практыку работы дзіцячых садкоў.