З мэтай прапаганды чытання, знаёмства школьнікаў з сучаснай беларускай літаратурай у краіне дзейнічае адмысловы праект «Мая Беларусь: сучасныя пісьменнікі дзецям». У рамках яго ў нашай школе прайшоў конкурс чытальнікаў, прысвечаны творчасці нашага земляка Міколы Чарняўскага, які сёлета адзначае 75-годдзе.
Адкрывалася мерапрыемства выставай кніг, сярод якіх сваё пачэснае месца занялі зборнікі «Казёл-моднік», «Камар на матацыкле», «На што бабе агарод?», кніжкі паэзіі для дзяцей «Сонца ў хованкі гуляе», «Хто сябруе з добрым днём?», « Аб чым пяе крынічка?», а таксама аповесць «Бегунок пачынае думаць». Ужо нават па назвах кніг можна здагадацца, што творы пісьменніка вылучаюцца сатырай і гумарам, разуменнем дзіцячага свету, сонечным цяплом.
А пачулі б вы, як прыгожа дэкламавалі вершы паэта вучні пачатковых класаў Сафія Даўгацелес, Ягор Харытоненка, Ганна Заброда, Варвара Дзявяткіна, Арына Роман... Кожны хацеў паказаць сваё майстэрства, атрымаць ганаровую грамату.
Пераможцамі ж конкурсу сталі Аляксандра Рудзяк і Марыя Пхідзенка, а таксама Ягор Косцін і Дзмітрый Азаранка.
Васіль Рудабелец, настаўнік беларускай мовы і літаратуры, м. Роўкавічы, Чачэрскі раён
Ён прапаноўвае грамадска-палітычны відэакантэнт, галоўныя навіны і ўсе тэлеканалы анлайн.
Восеньскія сельскагаспадарчыя кірмашы — абавязковы атрыбут восені.