На МКАД сутыкнуліся фура і пяць легкавікоў. Аварыя адбылася ўвечары на 54-м кіламетры знешняга кальца.
Кіроўца грузавога аўтамабіля MAN ехаў з боку праспекта Незалежнасці ў напрамку Лагойскага тракту. З-за незахавання бяспечнай дыстанцыі ён сутыкнуўся з Peugeot, які спыніўся. Ад удару далей як па ланцужку адбыліся сутыкненні з аўтамабілямі Kіa, Mazda, Volkswagen і Volvo. Па інфармацыі УДАІ ГУУС Мінгарвыканкама, ніхто не пацярпеў, але аўтамабілі атрымалі сур'ёзныя механічныя пашкоджанні.
Сяргей РАСОЛЬКА
У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.
Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.
Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.