Вы тут

Аляксандр Лукашэнка сустрэўся з еўракамісарам Ёханесам Ханам


Учора Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сустрэўся з еўракамісарам па еўрапейскай палітыцы суседства і перагаворах аб пашырэнні ЕС Ёханесам Ханам. Кіраўнік дзяржавы спадзяецца, што гэты візіт еўракамісара ў Мінск прынясе значныя вынікі ў адносінах паміж Беларуссю і Еўрасаюзам.


Фота БЕЛТА

Беларускі лідар адзначыў, што катэгарычна супраць цэнтрабежных сіл, з-за якіх слабее Еўрасаюз: «Мы прыхільнікі шматпалярнага свету. Еўрапейскі саюз — адна з наймагутных апор нашай планеты, і разбурэнне гэтай, можна сказаць, асноўнай апоры шматпалярнага свету прывядзе да разбурэння сістэмы не толькі бяспекі, але і эканомікі, і ўсіх іншых сфер жыцця на нашай зямлі».

Акрамя таго, ЕС з'яўляецца для нас значным гандлёвым партнёрам і стаіць на другім месцы пасля Расіі. У сувязі з гэтым наша краіна зацікаўлена ў пашырэнні эканамічных сувязяў.

Гаворачы аб праекце Усходняга партнёрства, Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што трэба больш арыентавацца на практыку, каб можна было вырашаць задачы, якія стаяць перад Еўропай, і прасоўваць праекты ў актуальных сферах, як, напрыклад, энергетыка, транспарт, лагістыка. А таксама вырашаць візавыя пытанні: гэта дазволіць мець двухбаковыя зносіны ў большым аб'ёме.

Пры гэтым Прэзідэнт заўважыў, што нельга дапусціць, каб Усходняе партнёрства было занадта палітызаванае. Пояс з краін-удзельніц гэтага праекта не павінен стаць раздзяляльнай зонай паміж Еўрасаюзам, з аднаго боку, і Расіяй, Кітаем, усходнімі краінамі — з другога. Беларусь будзе заўсёды прыхільніцай добрасуседства і гатова і надалей уносіць уклад у забеспячэнне бяспекі еўрапейскага кантынента, запэўніў беларускі лідар.

Ёханес Хан, у сваю чаргу, адзначыў, што ў такой вялікай структуры, як ЕС, заўсёды ёсць некаторыя праблемы, выкліканыя ўнутранымі ці знешнімі працэсамі. Сярод найбольш сур'ёзных еўракамісар адзначыў міжнародны фінансава-эканамічны крызіс і хвалю міграцыі. Да таго ж прыходзіцца займацца «брэксітам». Аднак усе складаныя сітуацыі, на яго думку, прывялі да ўзмацнення інтэграцыі ўнутры ЕС і мабілізавалі падтрымку насельніцтва.

Надзея АНІСОВІЧ

Загаловак у газеце: Усходняе партнёрства: неабходна вырашаць практычныя пытанні

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».