Вы тут

Укалваюць робаты...


...Памятаеце фільм «72 метры» пра падводнікаў? Там ёсць такі эпізод, калі марак — герой Улада Галкіна — даведваецца, што на час паходу на іх субмарыну часова прыкамандзіраваны навуковец-медык. Пачуўшы пра апошнюю акалічнасць, афіцэр кажа таму: «Значыць, гэта па вашай частцы. Тут такая справа... Да нас з Нарвегіі па ленд-лізе паступіла партыя латэксных дзяўчат. Толькі нікому, партыя абмежаваная... Вы павінны схадзіць на склад і ўзяць гэтых латэксных дзяўчат». Навуковец здзіўлена перапытвае: «Для чаго?» «Не для чаго, а для каго, — папраўляе падводнік. — Для камандзіра і старпама. Мы ў паходзе неяк абыходзімся, а вось яны...» Наступны эпізод, калі прыкамандзіраваны дакладвае камандзіру падлодкі ў выкананні акцёра Андрэя Краско: «Загваздачка выйшла... На складзе зараз няма дзяўчат...» І тут капітан першага рангу па мянушцы Янычар як зараве пра «козыраў дзіўных», якім ён зараз... Што камандзір абяцаў экіпажу? Прыкладна тое, для чаго і патрэбны латэксныя дзяўчаты...


Прыгадайце, як смяяліся з гэтага эпізоду? Здагадаліся, да чаго хілю? Ніхто ж раней сур'ёзна ўсё гэта не ўспрымаў, пра гумавых жанчын большасць з нас доўгі час гаварыла выключна ў форме анекдотаў. Хоць некалькі пазней я прачытаў, што ў камплектацыю амерыканскага танка «Абрамс» можа ўваходзіць гумавая ванна — для камфорту экіпажа... Неяк нават пацікавіўся ў чалавека, які прайшоў Афган: ці праўда? Той спакойна паціснуў плячыма і адказаў, маўляў, усё можа быць, не здзіўлюся, калі ў іх апроч ванны і лялька з таго ж матэрыялу ў камплекце маецца. Пажартаваў, вядома... Для нас жа лялькі раней — гэта Бураціна і кампанія або чароўнае стварэнне доктара Гаспара з «Трох таўстуноў»... Але, як той казаў, КВЗ ужо не той. Ці, як у свой час спяваў гурт «Іванушкі», «лялька Маша, лялька Міша, лялька Саша і Арыша, проста гады дзіцячыя прайшлі...» Вось ужо што сапраўды прайшло, дык прайшло. Як казаў Астап Бэндэр у «12 крэслах»: «Мы з вамі чужыя на гэтым свяце жыцця...»

Але як па мне, дык і не патрэбна нам такое «свята». («Пасля скасавання шлюбу прадаўшчыца сексшопа пачала паціху красці з крамы».) Калі раней слухаў «Скалалазку» Высоцкага, ніякіх пошлых думак і блізка не ўзнікала. «Страхавала ты мяне з асалодаю, альпіністка мая гутаперчывая...» Цяпер апошняе слова прымушае хутчэй напружыцца, калі чытаеш навіны з замежжа. Там секс-лялькі ўжо — учарашні дзень. Як там далей у «Іванушак»? «Лялька Маша, лялька Даша, проста дзеці пасталелі, проста-проста ўсе мы падраслі!..» У фаворы за мяжой зараз — сапраўдныя секс-робаты, якія вельмі рэалістычна нагадваюць чалавека... Не, можна, канешне, было пажартаваць кшталту «жанчына, якая маўчыць, лічыцца прыгожай па замоўчанні». («80 працэнтаў мужчын імітуюць смачны боршч».) Але ўдумайцеся...

Як паказалі даследаванні, прысвечаныя галоўным тэхналагічным трэндам, 25 працэнтаў апытаных маладых людзей ва ўзросце ад 18 да 35 гадоў гатовы да рамантычных адносін з робатамі ў найбліжэйшай будучыні.

Ці не празорцам на гэтым фоне можна назваць Мікалая Растаргуева з яго колішнім «ты агрэгат, Дуся, ты, Дуся, агрэгат, ты агрэгат, Дуся, на сто кілават»? Пакуль іншыя б'юць трывогу, асцерагаючыся хуткага пранікнення ў наша жыццё робатаў, пакаленне міленіялаў змірылася з такой непазбежнасцю і адкрыта заяўляе аб гатоўнасці ўступіць у адносіны з андроідамі. Міленіялы — пакаленне Y, людзі, народжаныя з 1980 па 2000 год. Ім уласцівы амбіцыйнасць, мэтанакіраванасць, а таксама цяга да ўсяго новага. («Часцей за ўсё словы «трэба паспрабаваць у жыцці ўсё» азначаюць алкаголь і секс. Радзей квантавую фізіку і малекулярную хімію».)

Не сакрэт, што ўжо цяпер гаджэты могуць сачыць за намі. Ніхто не думаў, што секс-лялька ў адзін момант па чыёйсьці камандзе зможа ператварыцца ў баявога робата? І да шыі (ці чаго там яшчэ) партнёра яму будзе літаральна руку выцягнуць... («Была абсалютна ўпэўнена, што заняла месца ў яго сэрцы. Аказалася, сяджу ў пячонцы і выношу мозг».) Чыталі, што першага ў свеце робата-прадаўца «звольнілі» з працы праз тыдзень у тым ліку і за недарэчныя жарты? («Няма такой ідэальнай жанчыны, якая нічога не патрабавала б ад мужчыны. Нават гумавую падпампоўваць трэба».)

І вось пра галоўнае. Уласна, пра жанчын... Пры такім раскладзе, выходзіць, яны стануць непатрэбнымі?

Нам ніколі і ў галаву не магло прыйсці пры праглядзе «Прыгод Электроніка», «да чаго дойдзе прагрэс, да якіх нябачаных цудаў». Вось сапраўды «ўкалваюць робаты, а не чалавек»! І вы ведаеце, са з'яўленнем суперсучасных секс-лялек у свеце ўжо пачалі пра гэта задумвацца, у тым ліку і прыгожы пол. Калі дагэтуль папулярным было феміністычнае «мы створаны не для таго, каб гатаваць ежу, мыць і гадаваць вашых дзяцей», дык зараз загучала «толькі мы можам гатаваць ежу, мыць і гадаваць вашых дзяцей». Наконт апошняга — дакладна. Таму нам, мужчынам, застаецца толькі падтрымаць гэтыя словы. («— Вы арыштаваныя! Вы маеце права захоўваць маўчанне. Усё, што вы скажаце, можа быць выкарыстана супраць вас! — Голая жанчына! — Што голая жанчына? — Выкарыстайце супраць мяне голую жанчыну!») Што ні гавары, а «правільная жанчына — тая, якую нельга надзьмуць».

Кастусь ХАЦЕЛАЎ-ЗМАГЕЛАЎ

Фота Сяргея НІКАНОВІЧА

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.