Вы тут

Штрафы — па-новаму


Нагадаем, яны  былі адобраны ў снежні мінулага года ў Палаце прадстаўнікоў у другім чытанні, але напярэдадні пасяджэння магчымыя змены выклікалі нямала спрэчак у грамадстве.


Напрыклад, гучала прапанова не пазбаўляць правоў за паўторнае перавышэнне хуткасці на працягу года. Тады старшыня Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі па правах чалавека, нацыянальных адносінах і СМІ Андрэй НАВУМОВІЧ расказаў, што пасля дыскусій у парламенце з удзелам шырокага кола экспертаў было вырашана захаваць дзеючую рэдакцыю артыкула 18.13.

Якія змены і дапаўненні ўступілі ў сілу з 31 студзеня 2018 года? Зменамі ў артыкул 18.17 КаАП (здзяйсненне ДТЗ) прадугледжана, што пры афармленні ДТЗ, у якім удзельніку не нанесены цялесныя пашкоджанні, а маюцца толькі механічныя пашкоджанні транспартнага сродку ці пашкоджанні маёмасці, кіроўца прыцягваецца да адказнасці за парушэнне канкрэтнага пункта(-аў) правілаў дарожнага руху, якое стала прычынай здарэння. Важна, што калі ўдзельнікі ДТЗ аформяць «еўрапратакол», то яны не падлягаюць адміністрацыйнай адказнасці.

Акрамя таго, па прапанове Міністэрства ўнутраных спраў з КаАП выключаецца артыкул 18.18, якім прадугледжаны штраф да дзвюх базавых велічынь за кіраванне аўтамабілем без дакументаў, неабходных па правілах дарожнага руху. Пры сучасным тэхнічным забеспячэнні супрацоўнік ДАІ можа аператыўна на месцы высветліць, мае кіроўца права кіравання ці не. Але, несумненна, злоўжываць гэтым не варта. Цяпер вадзіцель можа быць прыцягнуты да адказнасці па частцы 5 артыкула 18.22 (іншыя парушэнні), які прадугледжвае папярэджанне або штраф у памеры да 0,5 базавай велічыні.

Адміністрацыйны арышт на тэрмін да 15 сутак прадугледжаны за паўторнае — на працягу аднаго года — кіраванне транспартным сродкам асобай, якая не мае права кіравання. Гэта парушэнне будзе разглядацца судамі.

Яшчэ адно новаўвядзенне — пры накладанні штрафу талон да вадзіцельскага пасведчання адбіраць не будуць. Каб вярнуць дакумент, у ДАІ ехаць больш не трэба. Акрамя таго, з пяці дзён да месяца павялічаны тэрмін для аплаты штрафу, які супрацоўнік ДАІ накладае на месцы. Варыянты аплаты — сістэма «Разлік» (АРІП) або мабільны тэрмінал з выкарыстаннем аплатнай карткі. Калі ж своечасова не аплаціць такі штраф, то ён аўтаматычна павялічыцца на дзве базавыя велічыні.

Уладзіслаў ЛУКАШЭВІЧ

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.