Вы тут

У Мінску з'явяцца два кафэ на колах


У аўторак, 6 лютага, у Мінску з'явяцца два кафэ на колах з бясплатнымі сняданкамі. Яны пачнуць работу а 8-й гадзіне раніцы, а ўжо а 10-й зачыняцца назаўсёды. Аўталэдзі, якім нават не давядзецца выходзіць з машыны, у гэтыя дзве гадзіны змогуць пачаставацца лёгкім сняданкам: ёгуртам, садавіной і кавай.


Такой акцыяй арганізатары хочуць нагадаць мінчанкам — тым, хто грэбуе перакусам дзеля таго, каб паспець зрабіць зарадку ці макіяж, — што забываць пра сняданак нельга: менавіта ён дае зарад бадзёрасці на ўвесь дзень.

Кафэ з'явяцца адразу на двух аўтазапраўках United Company: на праспекце Дзяржынскага, 132 (насупраць гіпермаркета ProStore) і на Лагойскім тракце, 46 (каля МКАД), куды кожную раніцу прыязджаюць сотні аўталэдзі па дарозе на працу.

«Мы спадзяемся, што падорым у гэты дзень беларускам не адну ўсмешку, — распавяла арганізатар праекта Аляксандра Харольская. — Па сабе ведаю: калі дзень распісаны па хвілінах, бывае і не да сняданку. Але яблык, каву і ёгурт можна ўзяць з сабой і, такім чынам, зэканоміць час, але не прапусціць ранішні рытуал. Нам вельмі цікава, ці выкліча бар на колах такую ж цікавасць у публіцы, як і стацыянарнае кафэ pop-up».

Нагадаем, 25 студзеня ў гандлёва-забаўляльным цэнтры Galleria Minsk з 9:00 да 14:00 працавала першая ў Беларусі кавярня ў фармаце pop-up — «з'явіўся і знік». Любы сэт з кавай ці гарбатай з малінавым варэннем і лёгкім ёгуртам каштавалі роўна 5 рублёў. Разам з мінчанамі снедалі гімнасткі Меліціна Станюта і Любоў Чаркашына, мастакі Ніка Сандрас і Міця Післяк, бізнес-лэдзі Святлана Зэрэ і Юлія Кур'ян.

Ганна БАГІНО

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.