Вы тут

Кошт дзяржрэгістрацыі для юрасоб зніжаны на 20 %


Гэта прадугледжана Указам № 29 «Аб падаткаабкладанні», паведамілі ў прэс-службе Дзяржаўнага камітэта па маёмасці.


Указам прадугледжана вызваленне сёлета ад падатку на дабаўленую вартасць абаротаў па рэалізацыі ў Беларусі работ па тэхнічнай інвентарызацыі незарэгістраваных эксплуатаваных капітальных пабудоў, ізаляваных памяшканняў, машына-месцаў і землеўпарадкавальных работ у дачыненні да зямельных участкаў, на якіх такія аб'екты размешчаны. У 2018 годзе юрасобы вызваляюцца таксама ад дзяржпошліны за выдачу (афармленне) дакументаў на зямельныя ўчасткі, на якіх размешчаны гэтыя незарэгістраваныя капітальныя пабудовы (будынкі, збудаванні). Гэтыя льготы распаўсюджваюцца на адносіны, якія ўзніклі з 1 студзеня 2018 года.

Сёння ў краіне праводзіцца сістэмная работа па завяршэнні афармлення дакументаў на дзяржуласнасць нерухомай маёмасці, якая эксплуатавалася да 2003 года. Урадам прымаюцца меры па завяршэнні дзяржаўнай рэгістрацыі гэтай маёмасці да 2020 года. Так, зарэгістраваны ўсе зямельныя ўчасткі, выдзеленыя лесагаспадарчым установам для вядзення лясной гаспадаркі. У Брэсцкай, Гомельскай і Магілёўскай абласцях завершана рэгістрацыя зямель сельскагаспадарчага прызначэння. Зарэгістравана 98,5 % капітальных пабудоў, ізаляваных памяшканняў, якія знаходзяцца ў рэспубліканскай уласнасці, 70 % — у камунальнай, гаворыцца ў паведамленні прэс-службы Дзяржкамітэта па маёмасці.

Сяргей КУРКАЧ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Тыгры ў Мінскім заапарку. Як жывуць і чым харчуюцца сімвалы 2022 года?

Тыгры ў Мінскім заапарку. Як жывуць і чым харчуюцца сімвалы 2022 года?

Паводле кітайскага календара 2022-і пройдзе пад знакам Тыгра. 

Грамадства

Ці апраўдае сваю назву апошні месяц зімы? Прагноз ад Дзмітрыя Рабава

Ці апраўдае сваю назву апошні месяц зімы? Прагноз ад Дзмітрыя Рабава

Люты — ад лацінскага «фебруарыс», што азначае «ачышчэнне». 

Грамадства

Персанальныя даныя: ведаць нельга распаўсюджваць

Персанальныя даныя: ведаць нельга распаўсюджваць

Каму, калі, што, дзе і як можа давяраць пра сябе сучасны чалавек.