Вы тут

Адна з пяці скаргаў задаволена


У Жлобінскім раёне прэтэндэнт на статус кандыдата ў дэпутаты адстаяла сваё права надалей удзельнічаць у барацьбе за мандат дэпутата раённага Савета. Жанчына звярнулася са скаргай у Гомельскую абласную выбарчую камісію.


Яе сакратар Васіль ЗУБЕЦ расказаў, што заяўніца паведаміла аб неправамернасці прызнання несапраўднымі подпісаў за яе асобу:

— Сапраўды, раённая камісія «на вока» вызначыла несапраўднасць подпісаў і не звязалася з выбаршчыкамі. Па хадатайніцтве абласной камісіі раённая камісія выканала гэту функцыю. Некаторыя подпісы пацвердзіліся, некаторыя — не. Але ж у выніку аказалася, што агульны працэнт колькасці сапраўдных подпісаў адпавядае нормам заканадаўства. Такім чынам і прэтэндэнт была зарэгістравана кандыдатам і будзе змагацца за месца дэпутата з моманту рэгістрацыі.

Яшчэ чатыры скаргі, якія падалі прэтэндэнты на дэпутацтва, былі абмеркаваны на пасяджэннях абласнога выбаркама. У двух выпадках грамадзянам было адмоўлена ў рэгістрацыі з прычыны няправільна запоўненых дэкларацый аб даходах: адзін з прэтэндэнтаў не паказаў акцыі, якімі валодае, іншы — прыбыткі ад ставак у букмекерскіх канторах. Яшчэ адна звязана з недакладнасцямі пры зборы подпісаў. Апошняя скарга паступіла з парушэннем тэрмінаў і таму пакінута без разгляду.

Цяпер на 60 месцаў у абласны Савет дэпутатаў прэтэндуюць 145 чалавек. У трох акругах (Ельск, Лельчыцы і Карастаянаўская ў Гомелі) — зарэгістравана па адным кандыдаце. Самы вялікі конкурс на дэпутацкі партфель у Мазураўскай выбарчай акрузе Гомеля. Там пяць грамадзян змагаюцца за месца ў абласным Савеце.

А з 3 лютага ва ўчастковых камісіях можна будзе зверыць наяўнасць сваёй асобы ў спісах выбаршчыкаў і пры неабходнасці ўнесці карэктывы.

Ірына АСТАШКЕВІЧ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».