Вы тут

Доўгачаканы снег прынёс не толькі радасць


Снегапады, якія прайшлі на Гомельшчыне, прывялі да адключэнняў электраэнергіі і падзення дрэў. Урэшце пашкоджанымі аказаліся больш за дзясятак аўтамабіляў.


Па 18 мм ападкаў у Гомелі і Мазыры зафіксавана Гомельскім абласным цэнтрам па гідраметэаралогіі і маніторынгу навакольнага асяроддзя. Гэта, дарэчы, дэкадная норма. З-за парываў ветру да 11 метраў за секунду і мокрага снегу на Гомельшчыне валіліся дрэвы, дадаткова «нагружаныя» наледдзю.

У Светлагорскім, Веткаўскім і Лельчыцкім раёнах ратавальнікі выцягнулі са снежных намецяў тры аўтобусы і два аўтамабілі. У Буда-Кашалёўскім раёне ў снежную пастку трапіла машына хуткай медыцынскай дапамогі, якая рухалася да хворага. Яшчэ 9 аўтамабіляў спецыялісты МНС выцягвалі з кюветаў. Некалькі разоў праводзіліся работы па распілоўцы дрэў, якія зваліліся на праезную частку.

З-за непагадзі ў Гомельскім, Калінкавіцкім і Веткаўскім раёнах парушалася электразабеспячэнне. Супрацоўнікі МНС аказвалі дапамогу перасоўнымі дызель-генератарамі. У тым ліку іх прыйшлося прымяніць, каб забяспечыць даенне кароў на ферме ААТ «Прудкоўскае» ў вёсцы Шарэйкі Калінкавіцкага раёна. Выратоўваць прыйшлося інтэрнат для састарэлых і папраўчую калонію-пасяленне № 21 у Веткаўскім раёне. У пасёлку Прыбар пад Гомелем падавалі мабільнае цяпло ў жылы фонд, сярэднюю школу і прафесійны аграрна-тэхнічны ліцэй. Дапамога спатрэбілася таксама Шарпілаўскай сярэдняй школе і аддзяленню пошты.

Для ліквідацыі наступстваў снегападу Гомельскі абкам БРСМ тэрмінова вывеў сваіх валанцёраў на акцыю «Чысты двор». Вызваляць пажылых людзей, ветэранаў і інвалідаў, якія апынуліся ў снежнай аблозе, дапамагаюць члены атрада «Добрае сэрца» і маладзёжных груп аховы правапарадку. Акрамя таго, ва ўсіх раёнах вобласці камітэты БРСМ арганізавалі маніторынг сітуацыі па кантролі за ліквідацыяй наступстваў непагадзі. Калі патрэбна дапамога па прыборцы снегу, можна тэлефанаваць на гарачыя лініі.

Ірына АСТАШКЕВІЧ

Фота БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».