Вы тут

Закон аб персанальных даных плануецца падрыхтаваць сёлета


Закон аб персанальных даных плануецца падрыхтаваць сёлета. Аб паведаміў дырэктар Нацыянальнага цэнтра заканадаўства і прававых даследаванняў Вадзім Іпатаў.


Фота БЕЛТА

"План заканатворчасці на 2018 год змяшчае вельмі важную ініцыятыву - распрацоўку закона аб персанальных даных. Такога сістэмнага, комплекснага дакумента ў нас у краіне не было - праведзена вельмі вялікая работа. Яна пачыналася з фарміравання канцэпцыі адпаведнага законапраекта. У яе распрацоўцы акрамя НЦЗПД брала ўдзел вялікая колькасць дзяржорганаў - у першую чаргу МУС, КДБ, Вярхоўны суд, Следчы камітэт, Мінюст і іншыя, паколькі нам неабходна было вызначыцца, як у далейшым удасканальваць гэту сферу", - сказаў Вадзім Іпатаў.

Як праінфармаваў дырэктар НЦЗПД, на сёння адпрацавана канцэпцыя, яна ўзгоднена на самым высокім узроўні. "Цяпер мы пачынаем распрацоўку непасрэдна закона. У ім будзе выкарыстоўвацца міжнародны вопыт, вопыт рэгулявання ў еўрапейскіх краінах. Прычым з улікам нашых нацыянальных інтарэсаў, з улікам правапрымяняльнай практыкі і з улікам дзяржорганаў. Я думаю, гэта будзе важны крок наперад у абароне персанальных даных, а таксама ў абароне правоў і абавязкаў дзяржорганаў, якія працуюць з персанальнымі данымі", - падкрэсліў ён.

Канстытуцыяй Беларусі ў артыкуле 28 замацоўваецца важнейшае канстытуцыйнае права - права кожнага на абарону ад незаконнага ўмяшання ў яго асабістае жыццё. Разам з гэтым у Беларусі адсутнічае комплекснае прававое рэгуляванне парадку работы з персанальнымі данымі фізічных асоб. Гэта нярэдка прыводзіць да парушэння названага права і выклікае цяжкасці ў практычнай дзейнасці.

Ва ўмовах глабалізацыі інфармацыйных працэсаў у міжнароднай практыцы выпрацаваны адзіныя падыходы да абароны персанальных даных, успрыняць якія з улікам асаблівасцей нацыянальнай прававой сістэмы неабходна ў Беларусі. "У іншым выпадку мы не можам быць уключаны ў працэсы трансгранічнай перадачы персанальных даных фізічных асоб і будзем заставацца для сусветнай супольнасці дзяржавай з неналежным узроўнем іх прававой абароны", - дадаў дырэктар НЦЗПД.

Прыняцце закона з улікам агульнаеўрапейскіх падыходаў да абароны персанальных даных дасць магчымасць ліквідаваць перашкоды для развіцця бізнесу, звязанага з інфармацыйнымі тэхналогіямі. Асноўная ідэя законапраекта - пошук разумнага балансу паміж абаронай персанальных даных, развіццём інфармацыйных тэхналогій і неабходнасцю выканання дзяржаўных функцый.

У законапраекце плануецца замацаваць парадак трансгранічнай перадачы персанальных даных і выпадкі, калі апрацоўка персанальных даных можа ажыццяўляцца без згоды грамадзян. Устанаўліваецца азначэнне катэгорый агульнадаступных персанальных даных, якія не падлягаюць абароне, і спецыяльных персанальных даных, якія падлягаюць дадатковай абароне.

Плануецца рэгуляванне пытанняў кантролю і агульных палажэнняў аб адказнасці ў сферы абыходжання з персанальнымі данымі, кампетэнцыі ўпаўнаважанага органа па абароне правоў суб'ектаў персанальных даных.

Як расказаў Вадзім Іпатаў, цяпер у Палаце прадстаўнікоў на разглядзе знаходзяцца два законапраекты. Адзін з іх прадугледжвае ўнясенне змяненняў і дапаўненняў у закон аб рэгістры насельніцтва і другі, які будзе карэкціраваць закон аб электронным дакуменце і электронным лічбавым подпісе.

БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?