Пра гэта паведаміў старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі Уладзімір Андрэйчанка.
Падчас візіту плануецца абмеркаваць шэраг пытанняў, якія датычацца ў тым ліку гандлю, інвестыцый і гуманітарнага супрацоўніцтва. Гэта спікер ніжняй палаты парламента адзначыў на сустрэчы са старшынёй камітэта па знешняй палітыцы Савета кантонаў Федэральнага сходу Швейцарыі, сустаршынёй групы сяброўства «Швейцарыя — Беларусь» Філіпа Ламбардзі.
«Рэспубліка Беларусь надае вялікае значэнне развіццю канструктыўных адносін са Швейцарскай Канфедэрацыяй. У нас няма на сёння нявырашаных праблемных пытанняў у плане двухбаковага супрацоўніцтва. Мы лічым, што ў нас ёсць вялікі патэнцыял для развіцця гэтага супрацоўніцтва. І мы адкрытыя для шырокага дыялогу па любых напрамках», — падкрэсліў Уладзімір Андрэйчанка. Старшыня Палаты прадстаўнікоў таксама звярнуў увагу на тое, што партнёрства Беларусі і Швейцарыі ў міжнародных арганізацыях наладжана плённа. Дарэчы, Філіпа Ламбардзі растлумачыў, што на стварэнне групы сяброўства ў швейцарскім парламенце паўплывала сустрэча падчас сесіі ПА АБСЕ, якая праходзіла ў Мінску.
Пасля афіцыйнай сустрэчы ў парламенце адбыўся таварыскі матч паміж камандай Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі і ветэранамі швейцарскага хакейнага клуба «Амбры-Піёта», які ўзначальвае Філіпа Ламбардзі. Матч закончыўся з лікам 11:4 на карысць каманды Прэзідэнта. Але ёсць надзея на рэванш: швейцарцы запрасілі правесці матч у адказ на сваёй тэрыторыі.
Надзея АНІСОВІЧ
Восень для спецыялістаў аграрнай галіны — час падводзіць вынікі, і сёлета яны годныя.
6 кастрычніка архівісты адзначылі сваё прафесійнае свята.
У поўным аб’ёме задаволена патрэба краіны ў калійных і каменных солях, торфе, сапрапелі, будаўнічым камені, падземных водах.