Вы тут

Як пабываць у адзіным у Беларусі ніндзя-парку?


Незвычайны батутны цэнтр Flash Park працуе ў сталіцы — менавіта тут можна не толькі паскакаць на аматарскім і прафесійным узроўнях, але і пабываць у адзіным у Беларусі ніндзя-парку. Паўнавартасны ніндзя-парк складаецца з 12 перашкод, таксама прадугледжаны розныя ўзроўні складанасці. Тут можна перабягаць «слізкае бервяно», паспрабаваць пераадолець трасу на кольцах ды і проста паляжаць у паралонавых кубіках. Увесь батутны цэнтр займае каля 500 квадратных метраў і дзеліцца на тры асноўныя зоны: зона батутаў (іх дванаццаць) і мяккай ямы, ніндзя-парк і рэлакс-зона. На батутах з задавальненнем бавяць час як дзеці, так і дарослыя, бо гэта не толькі весела, але і карысна для здароўя: узровень нагрузкі пры скачках на батуце ў тры разы вышэйшы, чым пры бегу.


Марына БЕГУНКОВА, фота аўтара

Загаловак у газеце: Стаць ніндзя

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.