У Дзень усіх закаханых, 14 лютага, прадстаўнікі Мінскай гарадской натарыяльнай палаты і галоўнага ўпраўлення юстыцыі Мінгарвыканкама дапамогуць разабрацца ў тонкасцях заключэння шлюбнага дагавора, паведамілі ў Мінскай гарадской натарыяльнай палаце.
У спецыялістаў можна будзе даведацца, як правільна заключыць шлюбны дагавор, якія правы і абавязкі мужа і жонкі можна ў ім пазначыць, у якім парадку ён будзе выконвацца і іншыя нюансы.
Бясплатнае кансультаванне пройдзе ў аддзеле ЗАГС Цэнтральнага раёна (вул. Багдановіча, 17а) і ў Доме шлюбаў Мінгарвыканкама (вул. Камуністычная, 8) з 11:00 да 13:00 і з 14:00 да 16:00.
Аляксандр Рагожнік звярнуў увагу, што зусім хутка беларускаму народу трэба будзе чарговы лёсавызначальны выбар.
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка адобрыў стратэгіі ўдзелу Беларусі ў рабоце Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва (ШАС) і БРІКС.
Бюлетэні па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ужо гатовы.