Вы тут

У Мінску знаходзіцца высокая дэлегацыя з Латвіі


Нашу краіну наведаў прэм'ер-міністр Латвійскай Рэспублікі Марыс Кучынскіс. Учора ён правёў сустрэчу як са сваім калегам Андрэем Кабяковым, прэм'ер-міністрам Беларусі, так і з кіраўніцтвам абедзвюх палат беларускага парламента.


Па словах Міхаіла Мясніковіча, старшыні Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу, Беларусь выступае за развіццё добрасуседскіх адносін, а таксама за напаўненне двухбаковага супрацоўніцтва новымі, канкрэтнымі праектамі. Беларускі бок задаволены актывізацыяй міжпарламенцкага супрацоўніцтва, падкрэсліў сенатар. Таксама асобным фактарам развіцця стасункаў для Латвіі можа стаць выхад праз нашу краіну на рынкі Еўразійскага эканамічнага саюза — Арменіі, Казахстана, Кыргызстана, Расіі. «Латвія магла б больш актыўна выкарыстоўваць магчымасці нашых двухбаковых адносін для таго, каб прасоўваць свае інтарэсы ў межах ЕАЭС», — адзначыў ён.

Пры гэтым важна, каб у гэтым кірунку працавала не толькі кіраўніцтва ведамстваў, але і профільныя камісіі, камітэты, міністэрствы. «Так мы можам нарошчваць рэжым даверу. Мы часам саромеемся пра гэта казаць, — адзначыў спікер верхняй палаты беларускага парламента, — але гэта такая рэч, якая пастаянна патрабуе кантактаў, абмеркавання. Тады і фарміруецца добры клімат, сама атмасфера». Варта таксама звярнуць увагу на міграцыйную палітыку, пытанні наркатрафіка, пагранічнай інфраструктуры, гуманітарную сферу, супрацоўніцтва ў міжнародных арганізацыях, а таксама ў гандлёва-эканамічным плане — на работу паміж беларускімі і латвійскімі рэгіёнамі з інвестарамі з трэціх краін.

У сваю чаргу Марыс Кучынскіс заклікаў рабіць зрухі ў развіцці двухбаковага супрацоўніцтва. Па яго словах, ён бачыць шмат пунктаў, у якіх нам яшчэ належыць зрабіць крокі наперад.

***

Латвійскі прэм'ер правёў таксама сустрэчу з Андрэем Кабяковым. У канцы перагавораў падпісана Пагадненне паміж урадамі Беларусі і Латвіі аб раннім апавяшчэнні пра ядзерныя аварыі, абмен інфармацыяй і супрацоўніцтва ў сферы ядзернай бяспекі і радыяцыйнай абароны.

Вераніка ПУСТАВІТ

Загаловак у газеце: Нарасціць рэжым даверу

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».