Вы тут

У Столінскім раёне махляры абакралі пенсіянера


Цэлая група прыезджых махляроў наведалася ў вёску Столінскага раёна. Іх мэтай было ўвесці ў зман пажылога чалавека, каб завалодаць яго грашыма.


Да жыхара вёскі Рэмель зайшлі тры жанчыны і загаварылі пра магчымую куплю бульбы. Пакуль адна абмяркоўвала дэталі і засяродзіла на сабе ўвагу гаспадара, іншыя непрыкметна выкралі 3050 долараў і 3000 рублёў. Пасля таго як прайдзісветкі пакінулі дом, 74-гадовы чалавек заўважыў прапажу. Ён неадкладна звярнуўся ў міліцыю.

Зламыснікаў устанавілі па гарачых слядах. Крадзеж здзейснілі жыхарка Гомеля і дзве жыхаркі Жлобіна, у іх «групе падтрымкі» былі яшчэ муж і жонка са Светлагорска. Усе яны затрыманыя. Заведзена крымінальная справа.

Святлана ЯСКЕВІЧ

Загаловак у газеце: Махляры абакралі пенсіянера

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».