Вы тут

У Кобрыне невядомы з нажом напаў на сямейную пару


Гэта жудасная навіна літаральна скалыхнула раённы цэнтр Кобрын.


Увечары выхаднога дня невядомы з нажом напаў на сямейную пару і стаў наносіць шматлікія ўдары кожнаму з іх. Зрабіўшы сваю чорную справу, злыдзень уцёк. Сужэнцаў даставілі ў бальніцу. Але праз гадзіну 31-гадовая жанчына памерла. Яна была цяжарная. Яе 39-гадовы муж у рэанімацыі, за яго жыццё змагаюцца медыкі.

Як паведаміў афіцыйны прадстаўнік УСК па Брэсцкай вобласці Дзмітрый Іванюк, заведзена крымінальная справа, праводзяцца следчыя дзеянні, вядзецца пошук злачынцы.

Святлана ЯСКЕВІЧ

Загаловак у газеце: Трагедыя ў Кобрыне

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?