Вы тут

Кубак свету ФІФА часова стаў экспанатам Палаца Незалежнасці


Кубак свету ФІФА 13 лютага прыбыў з Вены ў Мінск. Перад тым, як быць выстаўленым у спартыўна-забаўляльным комплексе Falcon Club для шырокага кола аматараў футбола, ён быў прадстаўлены гасцям Палаца Незалежнасці.


Галоўны трафей сусветнага футбола размясціўся ў зале ўрачыстых цырымоній. Тут яму не ўдалося пазбегнуць уважлівых позіркаў удзельнікаў мерапрыемства, сярод якіх былі юныя беларускія футбалісты, трэнеры, прадстаўнікі футбольнай грамадскасці, пераможцы і прызёры Алімпійскіх гульняў, спартыўныя функцыянеры.

Ва ўрачыстым мерапрыемстве з нагоды прыбыцця знакамітага кубка ў Мінск прынялі таксама ўдзел Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка і прадстаўнік ФІФА Лукас Рахаў.

Пасля памятнага фатаграфавання Аляксандр Лукашэнка цёпла пагутарыў з удзельнікамі цырымоніі, абмеркаваўшы з юнымі гульцамі іх першыя поспехі, а з вядомымі спартсменамі і трэнерамі - развіццё ў краіне розных відаў спорту. Гаворка перш за ўсё ішла аб становішчы спраў у беларускім футболе. Пра сваё бачанне праблем кіраўніку дзяржавы расказаў заслужаны трэнер СССР і Беларусі Эдуард Малафееў. Уважліва выслухаўшы яго, Прэзідэнт паабяцаў у бліжэйшы час надаць гэтай тэме неабходную ўвагу і даў шэраг адпаведных даручэнняў старшыні Беларускай федэрацыі футбола Сяргею Румасу.

У час размовы з кіраўніком дзяржавы гаворка ішла аб развіцці і такіх відаў спорту, як плаванне, мастацкая гімнастыка, фехтаванне, веславанне на байдарках і каноэ, веласпорт. Не абышлі ўвагай і выступ беларускіх атлетаў на зімовых Алімпійскіх гульнях. Яшчэ адным сюрпрызам для прадстаўнікоў спартыўнай сферы стала экскурсія па Палацы Незалежнасці.

У завяршэнні мерапрыемства Лукас Рахаў уручыў Аляксандру Лукашэнку паменшаную копію Кубка свету ФІФА. Чакаецца, што яна стане ўжо пастаянным экспанатам Палаца Незалежнасці.

Афіцыйная цырымонія старту міжнароднага тура афіцыйнага трафея Кубка свету па футболе ФІФА адбылася 22 студзеня ў Лондане. Яго падарожжа ўключае 91 горад у 51 краіне на ўсіх кантынентах.

У беларускай сталіцы галоўны футбольны трафей будзе выстаўлены з 15.00 да 22.00 у спартыўна-забаўляльным комплексе Falcon Club. З Мінска Кубак свету адправіцца ў Сафію.

БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Спорт

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.