Вы тут

Смартфонам зробяць алмазныя экраны


Як бы акуратна ўладальнік ні карыстаўся сваім смартфонам, на яго экране з часам непазбежна ўтвараюцца сколы і драпіны. Не ратуе і наяўнасць ахоўнага шкла, плёнкі і спецпакрыццяў. Нават устойлівыя Gorіlla Glass і сапфіравае шкло ад Apple рана ці позна прыходзяць у непрыдатнасць. Але ўсё можа змяніць шкло са штучнага алмаза, да выпрабавання якога ўжо прыступіла амерыканская кампанія Akhan Semіconductor.


Новае шкло атрымала назву Mіrage Dіamond Glass, і яно тэсціруецца ў лабараторыях кампаніі ў адной з мадэляў смартфона ўжо зараз. У яго аснове ляжыць асаблівая структура са штучных алмазаў, якая ў працэсе вытворчасці фарміруецца выпадковым чынам. Гэта перашкаджае стварэнню глыбокіх расколін і пашкоджанню матэрыялаў пад самім пакрыццём. Як заявіў кіраўнік Akhan Semіconductor Адам Хан, «новае шкло можа выкарыстоўвацца як самастойна, так і ў спалучэнні з іншымі тыпамі пакрыцця. Цяпер новая тэхналогія праходзіць актыўную фазу выпрабаванняў, у якой удзельнічаюць многія буйныя вытворцы мабільнай электронікі. Мы праводзім стрэс-тэсты для таго, каб пераканацца ў трываласці алмазнага шкла і высветліць, што яно добра праводзіць электрычныя імпульсы і не замінае распазнаваць дотыкі». Mіrage Dіamond Glass можа быць выкарыстана на любой прыладзе, але ў першую чаргу яно з'явіцца на смартфоне, рэліз якога запланаваны на 2019 год

Іван КУПАРВАС

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.