Вы тут

Выйдзе нумар «Бярозкі» на кітайскай мове


У Міністэрстве інфармацыі Рэспублікі Беларусь прайшло пасяджэнне Каардыянацыйнай групы па рэалізацыі "Праекта перакладу і публікацыі класічных літаратурных твораў Кітая і Беларусі".


Удзел у размове прынялі міністр інфармацыі Рэспублікі Беларусь Аляксандр Карлюкевіч, дырэктар выдавецтва "Мастацкая літаратура" Алесь Бадак, намеснік дырэктара Выдавецкага дома "Звязда" – галоўны рэдактар часопіса "Нёман" Аляксей Чарота, галоўны рэдактар часопіса "Вясёлка" Уладзімір Ліпскі, галоўны рэдактар часопіса "Бярозка" Кацярына Захарэвіч, супрацоўнікі мінінфарма – начальнік ўпраўлення выдавецкай і паліграфічнай дзейнасці Алена Паўлава, кансультант інфармацыйна-аналітычнага ўпраўлення Андрэй Чэрнікаў.

Алесь Бадак праінфармаваў прысутных, што ў самы бліжэйшы час павінна пабачыць беларускамоўнае выданне "Энцыклапедыі Кітая", над якім "Мастацкая літаратура" працавала сумесна з кітайскімі кнігавыдаўцамі. Толькі што выйшаў з друку том перакладаў "Пялёскі лотаса і хрызантэмы: Сто паэтаў Кітая XX стагоддзя". Перакладчык – Мікола Мятліцкі. Мастак выдання – Каміль Камал. Унікальнае выданне з’яўляецца працягам анталогіі перакладаў кітайскай паэзіі "Пад крыламі Дракона: Сто паэтаў Кітая", якая пабачыла свет у Выдавецкім доме "Звязда" яшчэ ў 2012 годзе. У сувязі з гэтым ішло абмеркаванне пытання шырокай прэзентацыі анталогіі "Пялёскі лотаса і хрызантэмы…" на Пекінскім кніжным кірмашы-выстаўцы ў жніўні 2018 года і ўвогуле ў іншых фарматах прадстаўніцтва беларускай кнігі – у Вільнюсе, Варшаве, Белградзе, Маскве.

Размова на пасяджэнні ішла і пра падрыхтоўку "кітайскіх нумароў" часопісаў "Вясёлка" і "Бярозка". У гэтай рабоце актыўнае спрыянне беларускім мас-медыя аказвае Рэспубліканскі Інстытут кітаязнаўства імя Канфуцыя Беларускага дзяржаўнага універсітэта. Раней выходзілі "кітайскія нумары" часопісаў "Нёман" і "Маладосць". На старонках гэтых выданняў з’яўляюцца новыя пераклады як класічных, так і сучасных твораў кітайскай прозы, паэзіі.

Алесь КАРЛЮКЕВІЧ

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.