Вы тут

Як галасуюць у студэнцкім «гарадку»


У спісе Дома культуры «Віцебскай ордэна «Знак Пашаны» дзяржаўнай акадэміі ветэрынарнай медыцыны», дзе па традыцыі праводзяць выбары, 1270 выбаршчыкаў.  Як паведаміў «Звяздзе» старшыня ўчастковай выбарчай камісіі Уладзімір Баран, 52% прагаласавалі датэрмінова.


Першымі прагаласавалі муж і жонка Сафроненкі. Віктар - вядучы інжынер каменданцкай службы УУС Віцебскага аблвыканкама. Паводле яго слоў, аддаў голас за кандыдата, які на яго погляд, адказны, будзе адстойваць інтарэсы выбаршчыкаў.

Упершыню галасавалі студэнты Станіслаў Кажэўнікаў і Дар'я Шаша. Адказваючы на пытанні журналістаў, вельмі хваляваліся, бо не прывыклі да такой увагі. Сказалі, што падзею запомняць надоўга. Вучацца добра, актыўна займаюцца грамадскай дзейнасцю...

З першым вопытам выбаршчыкаў гэтых хлопца і дзяўчыну павіншаваў старшыня Віцебскага аблвыканкама Мікалай Шарснёў. Губернатар уручыў ім памятныя падарункі. Ён, дарэчы, вучыўся ў гэтай жа ВНУ. У размове з рэпарцёрамі Мікалай Мікалаевіч падкрэсліў, што дэпутатамі мясцовых Саветаў маюць права стаць тыя, хто хоча, каб людзі вакол жылі лепш, тэрыторыя была дагледжаная. Губернатар нагадаў, што за сваю дзейнасць народныя выбраннікі мясцовых Саветаў не атрымліваюць ніякіх прэферэнцый, пры гэтым яны павінны валодаць канкрэтнымі якасцямі.

- Я на першае месца стаўлю актыўнасць і патрыятызм, ініцыятыву дэпутата. Гэта важна! Бо ў нас аднолькавыя погляды і падыходы: як улада робіць добрыя справы для народа, так і асноўная роля дэпутата ў гэтым жа. Дэпутат павінен даводзіць да выканаўчай ўлады праблемы. Упэўнены, што народ разбярэцца, за каго прагаласаваць, - сказаў губернатар.

Аляксандр ПУКШАНСКІ

Фота Аляксея СПАТКАЯ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

На Гомельшчыне актыўна развіваюць валанцёрскі рух

На Гомельшчыне актыўна развіваюць валанцёрскі рух

Форма сацыяльнай актыўнасці падлеткаў.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».