Вы тут

Краўцоў: Для выканаўчай улады вельмі важна пачуць думкі дэпутата


Падчас галасавання старшыня Гродзенскага аблвыканкама выказаў спадзяванні, што мясцовыя Саветы чарговага, 28 склікання, будуць прадстаўлены дастойнай арміяй народных абраннікаў.


– У Гродзенскай вобласці, як па ўсей краіне, сення праходзіць заключны этап выбарчай кампаніі, мы павінны абраць новы склад дэпутатаў усіх узроўняў – ад сельскага Савета да абласнога. Гэта 2378 дэпутатаў, - адзначыў Уладзімір Краўцоў. –  Вядома, ж спадзяемся, што будуць абраны дастойныя, актыўныя людзі, якія б ведалі праблемы на месцах і дапамагалі іх вырашаць.

На думку губернатара, выканаўчай уладзе патрэбны актыўныя партнеры, якія б удзельнічалі ў абмеркаванні планаў, праграм, тых накірункаў, на якія трацяцца бюджэтныя сродкі. Толькі тады работа будзе мець добры вынік і эфектыўнасць.

Cтаршыня аблвыканкама дадаў, што узмацненне ролі мясцовых саветаў, іх паўнамоцтваў залежыць ад супрацоўніцтва і канструктыўнай работы усіх галін улады.

– Але, у першую чаргу, нам важны голас дэпутата, яго пазіцыя па тых ці іншых пытаннях дзейнасці, - падкрэсліў Уладзімір Краўцоў. – Дэпутат жыве непасрэдна сярод людзей, ведае  іх праблемы, прымае удзел у грамадскім, палітычным жыцці.  У нас есць праграма сацыяльна-эканамічнага развіцця рэгіену, і ад дэпутатаў залежыць,  як яна будзе выконвацца. Важна, каб быў грамадскі кантроль з іх боку.  

Губернатар прагаласаваў на ўчастку №7 Універсітэцкай выбарчай акругі. Старшыня камісіі Таццяна Герасіменка адзначыла  высокую  яўку падчас папярэдняга галасавання,  у якім  прынялі удзел 30% выбаршчыкаў. А сення  галасаванне пачалося, як і належыць, у 8 гадзін раніцы. Літаральна зранку актыўна ішлі на участак  ветэраны. Самаму старэйшаму выбаршчыку, які прыйшоў прагаласаваць, споўнілася 99 гадоў.  А  жанчына-ветэран, якой 95 год, увайшла ў склад назіральнікаў.

У выбаршчыкаў была магчымасць паслухаць канцэрт, які падрыхтавалі навучэнцы Гродзенскай гарадской гімназіі, а таксама падсілкавацца дэлікатэсамі ў школьнай сталовай. Работнікі уласнага кандытарскага  цэха прыгатавалі нямала смачных страў, якія да таго ж яшчэ і танна каштавалі. 

Маргарыта УШКЕВІЧ

Фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Актрыса НАДТ імя М. Горкага — пра шлях да сцэны і натхненне.

Грамадства

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

Тата і мама — два самыя важныя чалавекі ў жыцці кожнага дзіцяці.