Фотакарэспандэнт "Звязды" Марына Бегункова наведала некалькі выбарчых пунктаў Мінскай вобласці.
Дзень мясцовых выбараў 2018 запомніцца тым маладым людзям, якія прыйшлі на выбарчы ўчастак у Сеніцкі цэнтр культуры (Мінскі раён). Пасля таго, як яны апусцілі ў скрыні бюлетэні, іх запрасілі здзейсніць аглядны палёт на верталёце Мі-2 са сцягам-расцяжкай "Галасуй".
Як паведамляюць афіцыйныя крыніцы, у Саветы 28-га склікання ў Мінскай вобласці трэба выбраць 3 451 дэпутата, у тым ліку 60 дэпутатаў — у абласны Савет, 38 — у Жодзінскі гарадскі Савет, 702 — у раённыя Саветы, 40 — у Саветы гарадоў раённага падпарадкавання, 63 — у пасялковыя і 2 548 — у сельскія. На гэтыя месцы прэтэндуюць больш за 3,7 тыс. кандыдатаў.
У рэгіёне працуюць 247 тэрытарыяльных выбаркамаў абласнога, раённага, гарадскога, пасялковага і сельскага узроўняў. Сфармавана 60 акруговых выбаркамаў па выбарах у Мiнскi абласны Савет дэпутатаў. Усяго утвораны 991 ўчастак для галасавання, у тым ліку 36 у санаторыях, прафілакторыях, дамах адпачынку, бальніцах і іншых арганізацыях аховы здароўя, якія аказваюць медыцынскую дапамогу ў стацыянарных умовах, а таксама 5 — у вайсковых часцях.
Фота Марыны БЕГУНКОВАЙ
Набор на бюджэтныя месцы павялічыцца.
Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?
Не выявіць ні секунды абыякавасці.