Вы тут

Ёсць пытанне па працоўным праве?


22 лютага любы ахвотны зможа бясплатна атрымаць кансультацыю прафсаюзных юрыстаў па пытаннях, звязаных з абаронай працоўных і сацыяльна-эканамічных правоў і інтарэсаў. Пры неабходнасці і па жаданні таго, хто атрымлівае кансультацыю, для вырашэння пытання могуць быць прыцягнутыя пракуроры.


Час і месца прыёму ў вашым раёне або горадзе можна даведацца з 19 па 21 лютага па тэлефонах у рэгіёнах:

Брэсцкае абласное аб'яднанне прафсаюзаў — (80162) 21-56-43;

Віцебскае абласное аб'яднанне прафсаюзаў — (80212) 35-87-71;

Гомельскае абласное аб'яднанне прафсаюзаў — (80232) 32-90-85;

Гродзенскае абласное аб'яднанне прафсаюзаў — (80152) 72-34-91;

Магілёўскае абласное аб'яднанне прафсаюзаў — (80222) 25-36-52;

Мінскае абласное аб'яднанне прафсаюзаў — (8017) 323-39-23;

Мінскае гарадское аб'яднанне прафсаюзаў — (8017) 203-89-37.

У першую чаргу такой кансультацыяй могуць скарыстацца члены прафсаюзаў, якія ўваходзяць у ФПБ, аднак яна можа быць атрымана таксама ўсімі, хто сутыкнуўся з парушэннямі заканадаўства аб працы. Пры гэтым не мае значэння, працуе чалавек у дзяржаўнай альбо ў прыватнай арганізацыі.

Рэспубліканскі прафсаюзны прававы прыём грамадзян праводзіцца ў рамках праекта: кожны апошні чацвер месяца ФПБ прапануе бязвыплатную юрыдычную дапамогу ўсім, хто мае ў ёй патрэбу.

Святлана Бусько

Выбар рэдакцыі

Жыллё

Па якіх крытэрыях дамы ўваходзяць у праграму па капрамонце?

Па якіх крытэрыях дамы ўваходзяць у праграму па капрамонце?

Пра ўсе тонкасці правядзення капітальнага рамонту расказалі спецыялісты.

Рэгіёны

Самы працяглы ўрок гістарычнай праўды і сяброўства

Самы працяглы ўрок гістарычнай праўды і сяброўства

Удзельнікі «Цягніка Памяці» папярэдніх гадоў дзеляцца сваімі ўражаннямі ад праекта.

Экалогія

Якія прагнозы на лета робяць метэаролагі?

Якія прагнозы на лета робяць метэаролагі?

Тры месяцы суцэльнай спякоты нам не абяцаюць

Гараскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

У пачатку тыдня да Ракаў могуць падступна падкрасціся трывогі і сумневы.