Вы тут

Новае аддзяленне сувязі адкрылася ў Фаніпалі


Паштовае аддзяленне Фаніпаль-1 па вуліцы Багдашэўскага, 2а будзе абслугоўваць восем тысяч жыхароў найбліжэйшых мікрараёнаў. Каб павысіць якасць і даступнасць паслуг, у ім арганізаваны тры аперацыйныя акны. Карэспандэнцыю і друкаваныя СМІ дастаўляюць тры паштальёны.


Фота mlyn.by

У кліенцкай зале наведвальнікі могуць атрымаць пенсіі і дапамогі, адправіць лісты, пасылкі, грашовыя пераводы, падпісацца на газеты і часопісы, аплаціць камунальныя паслугі. Прадстаўлены шырокі асартымент паштовак, канвертаў, картак для пасткросінгу, марак. Устаноўлены таксама плацежна-даведачны тэрмінал для аплаты паслуг без камісіі.

Новае аддзяленне працуе з аўторка па пятніцу з 9.00 да 18.00, у суботу — з 9.00 да 15.00, у нядзелю — з 9.00 да 13.00. Панядзелак — выхадны.

У Дзяржынскім раёне гэта чацвёрты гарадскі паштовы аб'ект. Таксама на тэрыторыі раёна адкрыта 20 сельскіх аддзяленняў сувязі. Для аказання паслуг юрыдычным асобам ёсць «Бізнес-пошта».

Усяго на тэрыторыі Мінскай вобласці працуе 91 гарадское паштовае аддзяленне, 435 сельскіх, 27 перасовачных. У чацвёртым квартале плануецца адкрыць гарадскі аб'ект сувязі ў Барысаве.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?