Вы тут

Подзвігу Аляксандра Матросава - 75 год


А нарадзiўся юны герой у лютым 1924 года ў Днепрапятроўску, у сям'i рабочага. Рана застаўся без бацькоў, таму выхоўваўся ў Iванаўскiм дзiцячым доме, дзе быў прыняты ў пiянеры i скончыў 7 класаў. Падлетак любiў працу, прыроду, вылучаўся сваiмi арганiзатарскiмi здольнасцямi, умеў сябраваць.


Пом­нiк Аляк­сандру Матросаву ў Вя­лi­кiх Лу­ках.

З пачаткам Вялiкай Айчыннай вайны Аляксандр Матросаў некалькi разоў звяртаўся з просьбамi аб адпраўцы на фронт. Яго жаданне спраўдзiлася ў вераснi 1942 года. Чырвонаармейца накiравалi ў Краснахолмскае пяхотнае вучылiшча. Аднак давучыцца не давялося — у складзе маршавай роты разам з аднакурснiкамi Сашу адправiлi на Калiнiнскi фронт. Служыў стралком-аўтаматчыкам у складзе 2-га асобнага стралковага батальёна 91-й асобнай Сiбiрскай добраахвотнiцкай брыгады iмя Сталiна. Тут уступiў у камсамол.

23 лютага 1943 года 2-i батальён брыгады атрымаў баявую задачу — атакаваць апорны пункт нямецкай абароны ў раёне вёскi Чарнушкi. Вiдавочцы бою ўспамiналi: як толькi савецкiя салдаты абмiнулi лясны масiў, трапiлi пад моцны кулямётны агонь немцаў. Бой, якi разгарнуўся за вёску, то пераставаў, то разгараўся з новай сiлай. Гвардзейцы, пераадольваючы шквальны агонь, выцiснулi гiтлераўцаў з узлеску, але заняць канчаткова Чарнушкi не атрымалася — подступы да вёскi былi надзейна прыкрытыя трыма кулямётнымi дзотамi. Неўзабаве адзiн з iх удалося падавiць, другi таксама быў знiшчаны групай бранябойшчыкаў, але кулямёт з трэцяга дзота не пераставаў палiваць агнём лагчыну перад вёскай, стрымлiваў прасоўванне гвардзейцаў, працягваў прыцiскаць iх да заснежанай цалiны. Спробы прымусiць агнявую кропку замаўчаць поспехаў не мелi: тры аўтаматчыкi, якiя спрабавалi блiжэй падпаўзцi да дзота, загiнулi.

Атрымаўшы загад камандзiра роты старшага лейтэнанта Арцюхова на знiшчэнне варожай агнявой кропкi, чырвонаармеец Матросаў узяў дзве гранаты, аўтамат i папоўз наперад. Ён падабраўся да амбразуры з фланга, кiнуў гранаты — i кулямёт змоўк. Аляксандр падняўся на ногi, падняў над галавой аўтамат i гучна крыкнуў сваiм баявым таварышам: «Наперад!» Салдаты падняліся i кiнулiся ў атаку, але раптам варожы кулямёт ажыў i з дзота зноў палiўся смяротны свiнцовы агонь. I тады Матросаў падняўся, рыўком кiнуўся да дзота, закрыўшы амбразуру сваiм целам...

Камандзiр падраздзялення, якi прыбыў сюды ў лiчаныя хвiлiны, выняў з кiшэнi гiмнасцёркi загiнулага Сашы камсамольскi бiлет, разгарнуў i тут жа зрабiў надпiс: «Лёг на агнявую кропку працiўнiка i заглушыў яе, праявiўшы геройства». Праз гадзiну пасёлак Чарнушкi быў узяты.

19 чэрвеня 1943-га Аляксандру Матросаву пасмяротна прысвоiлi званне Героя Савецкага Саюза. З верасня таго ж года iмя адважнага хлопца стаў насiць 254-ы гвардзейскi стралковы полк 56-й гвардзейскай стралковай дывiзii, у спiсы якога ён быў навечна залiчаны.

Усяго за гады Вялiкай Айчыннай амбразуру сваiм целам закрылi больш як 400 чалавек. Сярод тых, хто паўтарыў подзвiг Матросава, — i 16 беларусаў, у тым лiку Пётр Купрыянаў, адзiн з пяцi загiнулых сыноў мацi Купрыянавай, помнiк якой устаноўлены ў Жодзiне.

Мiкалай ШАЎЧЭНКА

Загаловак у газеце: Бясстрашны Саша

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Па ўсёй краіне наступіў час школьных базараў

Па ўсёй краіне наступіў час школьных базараў

Скідкі, растэрміноўкі і шырокі асартымент

Грамадства

Ча­му зні­кае ва­да з кра­наў

Ча­му зні­кае ва­да з кра­наў

Спё­ка — час для эка­но­міі ці па­лі­ву ага­ро­даў?

Грамадства

Водар лаванды вабіць на Веткаўшчыну

Водар лаванды вабіць на Веткаўшчыну

Як выглядае «беларускі Праванс», дакладна ведаюць жыхары глыбінкі Гомельскай вобласці.