Вы тут

Банк дадзеных школьных музеяў з'явіцца ў Беларусі


Многія школы Беларусі маюць свае музеі. Зараз іх налічваецца крыху менш за паўтары тысячы. 230 з іх адносяцца да ваенна-гістарычнага профілю. Аднак дагэтуль няма адзінага зборніка школьных музеяў. Зрэшты, гэтую хібу плануюць выправіць.


— Рэспубліканскі цэнтр экалогіі і краязнаўства зараз фарміруе банк даных гэтых музеяў, — паведаміла кансультант упраўлення сацыяльнай, выхаваўчай і ідэалагічнай работы галоўнага ўпраўлення выхаваўчай работы і маладзёжнай палітыкі Міністэрства адукацыі Ларыса ЕМЯЛЬЯНЧЫК. — Праца — каласальная. Але разам з тым яна мае значны выхаваўчы патэнцыял. За дзесяцігоддзі ў гэтых музеях быў сабраны велізарны пласт ваенна-гістарычнай спадчыны нашай краіны.

Асабліва гэта важна ў кантэксце патрыятычнага выхавання вучняў, бо праз некалькі гадоў ім будзе даверана місія падтрымання міру ў нашай краіне.

— У нашай краіне зроблена вельмі шмат для ваеннай бяспекі, — зазначыў начальнік упраўлення інфармацыі — прэс-сакратар галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы Міністэрства абароны палкоўнік Уладзімір Макараў. — Але задач, якія стаяць перад намі, па-ранейшаму шмат. Чалавек, які любіць і гатовы ахоўваць Радзіму, ёсць на любой працы. Таму, напрыклад, патрыёт-настаўнік не менш значны за патрыёта-вайскоўца. А сучасны патрыёт мусіць быць годным гісторыі сваёй краіны.

Валяр'ян ШКЛЕННІК

Загаловак у газеце: Патрыятызм пачынаецца са школы

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».