Вы тут

Штотыднёвы спартыўны агляд «Звязды»


У штотыднёвым спартыўным аглядзе «Звязды» расказваем пра выступленні «мяшкоўцаў» у Лізе чэмпіёнаў, мужчынскай баскетбольнай зборнай у кваліфікацыі да чэмпіянату свету і Веры Лапко ў турніры катэгорыі «Чэленджэр».


1. Брэсцкі гандбольны клуб імя Мяшкова перамог французскі «Пары Сен-Жэрмен» 29:28 і прабіўся ў плэй-оф Лігі чэмпіёнаў. Раней гэта зрабілі «Пары Сен-Жэрмен», венгерскі «Веспрэм», нямецкія клубы «Фленсбург» і «Кіль», а таксама польскі «Вівэ».

Свой заключны паядынак у групе В «мяшкоўцы» правядуць 3 сакавіка ў Кельцах супраць «Вівэ».


2. Беларускія баскетбалісты няўдала завяршылі першы круг адборачнага турніру чэмпіянату свету — 2019. У апошнім паядынку на паркеце мінскага Палаца спорту яны сустракаліся з камандай Іспаніі і саступілі з розніцай усяго ў два ачкі — 82:84. Самым выніковым у складзе беларусаў стаў Аляксандр Кудраўцаў, які набраў 18 ачкоў.

Паражэнне стала для каманды Аляксандра Круцікава трэцім у цяперашнім адборачным цыкле. Да гэтага беларусы прайгралі баскетбалістам Славеніі — 74:87 і Чарнагорыі — 67:91.

Турнірнае становішча ў групе А: Іспанія — 6 ачкоў (3 матчы), Чарнагорыя — 3 (2), Славенія — 3 (2), Беларусь — 3 (3).

У стартавым туры другой часткі кваліфікацыйнага турніру 26 лютага беларускія баскетбалісты прымалі ў мінскім Палацы спорту дзейных чэмпіёнаў Еўропы славенцаў.

Барацьбу ў наступным кваліфікацыйным раўндзе працягнуць па 3 найлепшыя каманды з 8 адборачных груп. Пасля другога этапу 12 найлепшых прадстаўнікоў Старога Свету атрымаюць пуцёўкі ў Кітай, дзе з 31 жніўня па 15 верасня 2019 года пройдзе планетарнае першынство з удзелам 32 камандаў з усіх кантынентаў.


3. Зборная Беларусі па хакеі займае 11-е месца ў абноўленым пасля завяршэння зімовых Алімпійскіх гульняў рэйтынгу Міжнароднай федэрацыі хакея (ІІХФ).

У параўнанні з папярэднім спісам беларускія хакеісты страцілі адну пазіцыю. Месца ў топ-10 яны саступілі хакеістам Славакіі. На Алімпіядзе ў Пхёнчхане гэтая каманда фінішавала 11-й, што прынесла 920 рэйтынгавых ачкоў. Цяпер у Славакіі іх 3220, і яна на 20 пунктаў апярэджвае беларусаў.

На чале сусветнага хакейнага рэйтынга засталася каманда Канады. Пацясніць яе з вяршыні маглі толькі расіяне ў выпадку заваявання залатых узнагарод і непападання на п'едэстал родапачынальнікаў хакея.

Становішча камандаў у верхняй частцы сусветнага рэйтынга ІІХФ:

1 (1). Канада — 4045 ачкоў.

2 (2). Расія — 4040.

3 (3). Швецыя — 3850.

4 (4). Фінляндыя — 3820.

5 (6). Чэхія — 3740.

6 (5). ЗША — 3725.

7 (8). Германія — 3610.

8 (7). Швейцарыя — 3405.

9 (9). Нарвегія — 3310.

10 (11). Славакія — 3220.


4. У чэмпіянаце Беларусі па хакеі ў экстралізе сталі вядомыя пары 1/4 фіналу плэй-оф: «Нёман» — «Хімік», «Юнацтва-Мінск» — «Ліда», «Шахцёр» — «Металург», «Гомель» — «Дынама-Маладзечна».

Першыя матчы 1/4 фіналу пройдуць 1 і 2 сакавіка. Затым каманды згуляюць 5 і 6 сакавіка.


5. Тэнісістка Вера Лапко не змагла пераадолець кваліфікацыю ў адзіночным разрадзе на турніры серыі «Чэленджэр» у Індыян-Уэлсе (ЗША).

У другім раўндзе кваліфікацыі Лапко сустракалася з японскай тэнісісткай Місакі Доі і пацярпела паражэнне ў двух сэтах — 6:7, 3:6, не прабіўшыся ў асноўную сетку.

Вера працягне выступленне на турніры ў парным разрадзе разам з чэшскай спартсменкай Барбарай Крэйчыкавай.

Тым часам Жаночая тэнісная асацыяцыя (WТА) абнавіла сусветны рэйтынг. На першы радок у ім вярнулася румынка Сімона Халеп. Сярод прадстаўніц Беларусі найбольш высокую пазіцыю (49-ю) займае Аляксандра Сасновіч.

Дар'я ЛАБАЖЭВІЧ

Загаловак у газеце: БГК сярод наймацнейшых у Еўропе

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».