Вы тут

Выйшаў новы «Слоўнік асабовых уласных імён»


Што азначае ваша імя? Адказ на гэтае пытанне можна знайсці ў новым «Слоўніку асабовых уласных імён» аўтараў Уладзіміра Завальнюка і Валянціны Раманцэвіч пад агульнай рэдакцыяй акадэміка НАН Беларусі, доктара філалагічных навук Аляксандра Лукашанца.


Кніга складаецца з трох частак: «Беларуска-рускі слоўнік імён (мужчынскія; жаночыя), «Каляндар імён», «Паходжанне і значэнне ўласных асабовых імён» (мужчынскія; жаночыя).

У канцы змешчаны дадатак, дзе падаюцца ў табліцах узоры скланення імён, імён па бацьку і некаторых прозвішчаў на рускай і беларускай мовах.

Мэта слоўніка, як сказана ў прадмове, «забяспечыць патрэбы сучаснай беларускай іменаслоўнай практыкі, аказаць дапамогу бацькам пры выбары для дзяцей імён у адпаведнасці з нормамі сучаснай беларускай літаратурнай мовы, а таксама хрысціянскай (праваслаўнай, каталіцкай) традыцыі, упарадкаваць выкарыстанне ў афіцыйных дакументах імён, якія даюцца пры хрышчэнні».

Выпуск падрыхтаваны ў выдавецтве «Народная асвета» па заказе і пры фінансавай падтрымцы Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь.

Кацярына Іванова, г. Мінск

Загаловак у газеце: Лізавета — яна ж Альжбэта, а Фама — Тамаш...

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Квадробіка — гульня ці паталогія?

Квадробіка — гульня ці паталогія?

Ці варта бацькам падымаць трывогу, калі дзіця захапілася гэтым відам спорту?

Адукацыя

Якія прыярытэты ў сучаснай дашкольнай адукацыі?

Якія прыярытэты ў сучаснай дашкольнай адукацыі?

Укараняюцца інавацыйныя тэхналогіі ў практыку работы дзіцячых садкоў.