Вы тут

На курс рубля ўплываюць знешнія фактары


Бягучы тыдзень пачаўся з прыкметнага росту курса расійскага рубля, адзначае фінансавы кансультант TеlеTrаdе Жанна Кулакова. Па выніках валютных таргоў, 26 лютага курс расійскага рубля вырас амаль на 1 %, або на 3,18 капейкі да 3,4943. Раніцай 27 лютага тэндэнцыя працягнулася — у 10.50 раніцы расійскі рубель дадаваў яшчэ 0,5 %, ці 1,76 капейкі. Долар і еўра пры гэтым дэманструюць вельмі нязначную дынаміку.


Звязана гэта са знешнімі фактарамі — расійская валюта рэзка ўмацавалася пасля таго, як у суботу рэйтынгавае агенцтва S&Р павысіла крэдытны рэйтынг Расіі з так званага «смеццевага» да інвестыцыйнага. Мінулы 2017 год паказаў, што попыт замежных інвестараў на расійскія актывы можа ўплываць на расійскі рубель нават мацней, чым цэны на нафту. Інвестараў прыцягваюць высокія працэнтныя стаўкі па расійскіх аблігацыях. Па выніках апошняга аўкцыёну аблігацый федэральнай пазыкі (АФП), які прайшоў 21 лютага, даходнасць па паперах склала 6,64 % гадавых. Гэта ў разы больш, чым даходнасць па еўрапейскіх і амерыканскіх паперах. З-за гэтага на расійскі рынак прыходзіць істотны замежны капітал. Па звестках ЦБ Расійскай Федэрацыі, на руках нерэзідэнтаў знаходзіцца ўжо траціна ўсіх выпушчаных аблігацый.

Павышэнне крэдытнага рэйтынга Расіі яшчэ больш падганяе гэты попыт, паколькі сведчыць аб зніжэнні рызык для інвестараў. Умацаванне расійскага рубля на знешніх рынках выліваецца ў яго рост і ў Беларусі. Пры гэтым, як ні парадаксальна, беларускі рубель слабее да кошыка, але затое курсы долара і еўра застаюцца адносна стабільнымі. Сёння-заўтра расійскі рубель можа працягнуць умацоўвацца. Гэтаму будзе садзейнічаць не толькі павышэнне рэйтынга Расіі, але і падатковы перыяд — расійскія кампаніі як раз цяпер выплачваюць падаткі, а пік гэтых выплат прыйшоўся на 28 лютага. У такія перыяды расійскія рублі традыцыйна карыстаюцца высокім попытам.

Сяргей КУРКАЧ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».