Вы тут

У Мінску прайшоў першы ў свеце кіберспартыўны чэмпіянат па СS:GО


Прызавы фонд у крыптавалюце склаў у эквіваленце 100 000 долараў.

У турніры прынялі ўдзел каманды з Германіі, Швецыі, Турцыі, Балгарыі, Сербіі, Польшчы і Беларусі. Да фіналу дайшлі каманда АGО (Польшча), якая ў чвэрцьфінале выбіла з барацьбы беларускую дружыну GооdJоb, і Sрасе Sоldіеrs (Турцыя). Перамогу святкавалі палякі, менавіта ім і дасталіся 50 тысяч долараў крыптавалюты ў эквіваленце, туркі забралі 30 тысяч долараў, а GОDSЕNT (Швецыя) і BІG (Германія) атрымалі па 10 тысяч долараў адпаведна.


«Гэты турнір унікальны ў сусветным маштабе. У Мінск прыехалі досыць моцныя каманды, і гэта першае спаборніцтва такога ўзроўню з прызавым фондам у 100 тысяч долараў у крыптавалюце, — адзначае Ігнат Бабровіч, сузаснавальнік кіберспартыўнай кампаніі TwоgNаtіоn, якая займалася арганізацыяй чэмпіянату. — Ды і сама блокчэйн-платформа Рlау2Lіvе, праз якую ішла трансляцыя турніру, дазваляе зарабляць токены не толькі гульцам, але і гледачам стрымаў. Нам было важна даць магчымасць як мага больш шырокаму колу людзей убачыць турнір на роднай мове, таму мы працавалі напрамую з 16 групамі касцераў. Рэдкія турніры арганізоўваюць трансляцыі на такой колькасці моў. Кіберспорт і блокчэйн — прадвеснікі будучыні, і мы ўпэўненыя, што падобных турніраў у хуткім часе будзе нашмат больш. Мне таксама прыемна, што першы такі буйны турнір прайшоў менавіта ў Беларусі, дзе ўжо легалізавалі крыптавалюты і разумеюць усе перспектывы тэхналогіі блокчэйн і магчымасці, якія яна адкрывае».

Адзначым, што трансляцыя чэмпіянату была арганізавана праз дэцэнтралізаваную стрымінгавую платформу Рlау2Lіvе сумесна з тэхналагічным партнёрам TwоgNаtіоn. Два дні чэмпіянату на 16 мовах паглядзелі 240 тысяч чалавек з усяго свету. Сам турнір ужывую наведала больш за 5 тысяч чалавек.

Дар'я Лабажэвіч

Выбар рэдакцыі

Культура

Народны мастак Беларусі Леанід Шчамялёў: чалавек, паранены прыгажосцю

Народны мастак Беларусі Леанід Шчамялёў: чалавек, паранены прыгажосцю

Народны мастак можа быць прыкладам у тым, як ствараць свой лёс.

Грамадства

Каманда «Доктар Хаусс» з Магілёва стала чэмпіёнам Вышэйшай лігі КВЗ-2022

Каманда «Доктар Хаусс» з Магілёва стала чэмпіёнам Вышэйшай лігі КВЗ-2022

Інтэрв’ю з капітанам каманды «Доктар Хаусс» Паўлам Малахавым.​