Вы тут

Нікас Сафронаў прывёз у Мінск выставу «Вясна ўражанняў»


3 сакавіка ў Мастацкай галерэі Міхаіла Савіцкага адкрыецца новая вялікая персанальная выстава вядомага расійскага мастака Нікаса Сафронава пад назвай «Вясна ўражанняў». 


Выстава з падзагалоўкам «Нікас. Жывапіс. Аптымізм.» складаецца з больш чым 100 жывапісных і графічных работ мастака: партрэтаў дзяржаўных дзеячаў і зорак сусветнага шоў-бізнэсу, сімвалісцкіх і кубістычных кампазіцый, а таксама палотнаў у тэхніцы DreamVision, за якую мастак быў уключаны ў «Кнігу рэкордаў Гінеса». Гэта самая вялікая падборка карцін Сафронава. Яна ўжо пабывала ў Расіі, Украіне, Казахстане, Бахрэйне. Плануюцца паказы ў Францыі, Італіі, Германіі і іншых краінах. Выстава ў Мінску пройдзе пры падтрымцы Мінгарвыканкама.

У гонар адкрыцця 3 сакавіка а 15 гадзіне пройдзе творчая сустрэча з Нікасам Сафроновым, у рамках якой гледачы змогуць убачыць асабістыя матэрыялы мастака, задаць яму свае пытанні, атрымаць аўтограф і зрабіць сумеснае фота. Кошт квітка на творчую сустрэчу — 15 рублёў.

Нікас Сафронаў — вядомы сучасны мастак Расіі, уладальнік званняў Заслужаны мастак Расіі, акадэмік Расійскай акадэміі мастацтваў, прафесар. Беларуская публіка ведае і любіць яго творчасць — чатыры гады таму першую персанальную выставу Сафронава ў Мінску наведала больш за 20 тысяч гледачоў.

Фота Марыны БЕГУНКОВАЙ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Як ідзе галасаванне ў самым маладым раёне сталіцы?

Як ідзе галасаванне ў самым маладым раёне сталіцы?

«Абавязак кожнага беларуса — прагаласаваць за сваю будучыню».

Эканоміка

Эксперт: «Выкананне прагнозных паказчыкаў — задача складаная, але рэальная»

Эксперт: «Выкананне прагнозных паказчыкаў — задача складаная, але рэальная»

Мы змаглі пераадолець наступствы заходняга санкцыйнага ціску.

Палітыка

 «Якасць павінна стаць  рухавіком усіх працэсаў»

«Якасць павінна стаць рухавіком усіх працэсаў»

Зрабіўшы якасць неад’емнай часткай іміджу Беларусі як краіны, займацца ёй неабходна пастаянна і ва ўсіх напрамках.