Вы тут

«Я проста люблю сваю справу»


У юнацтве Іван Макавец і ўявіць сабе не мог, што ўсё сваё жыццё прысвеціць сельскай гаспадарцы. Праўда, адвучыўся ў профільным тэхнікуме, але служба ў арміі памяняла ўсе планы. Аднак адслужыўшы, ён быў адпраўлены па размеркаванні загадчыкам МТФ «Сухінічы», дзе на гэтай пасадзе і затрымаўся ўжо больш чым на 35 гадоў.


За­гад­чык фер­мы Іван Ма­ка­вец.

15 чэрвеня 1982 года. Свой першы працоўны дзень Іван Міхайлавіч памятае як цяпер. Тады, як ён сам прызнаецца, ферма мела смешныя па цяперашніх мерках паказчыкі — па 3,5 тысячы літраў малака з каровы ў год. Цяпер гэтыя лічбы выраслі больш чым у два разы. Так, за мінулы год надоі склалі ў сярэднім 7547 літраў на карову, а гэта каля 24—25 літраў у суткі.

— Малочная справа — напэўна, самая складаная ва ўсёй жывёлагадоўлі. Дробныя недахопы прыводзяць да сур'ёзных наступстваў. Каб з'явіўся стабільны вынік, трэба аддана працаваць гадамі, нават дзясяткамі гадоў, — адзначае Іван Міхайлавіч.

На іх ферме з гэтым усё ў парадку. Калектыў зладжаны: заатэхнік-селекцыянер на адным месцы ўжо больш за 27 гадоў, аператары машыннага даення — у сярэднім 17—18, найменшы стаж працы — шэсць гадоў. Восем гадоў таму маладым спецыялістам прыйшла на ферму ветэрынарны ўрач, якая да цяперашняга часу стала ўжо дасведчаным прафесіяналам. Прыцягвае работнікаў стабільная аплата працы і добры сацпакет, перадавікі заўсёды атрымліваюць матэрыяльнае ўзнагароджанне.

Малочнатаварная ферма «Сухінічы» адносіцца да сярэдняй па колькасці буйной рагатай жывёлы — тут утрымліваецца 880 галоў. Пры гэтым ёсць вытворчыя магутнасці для павелічэння статка, над гэтым зараз працуюць. Таксама ў хуткім часе ферму збіраюцца мадэрнізаваць.

Кіраўніцтва гаспадаркі адзначае, што Іван Макавец у сваёй прафесіі адзін з найлепшых. Ён узнагароджаны Ганаровай граматай Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў. Яго паважаюць работнікі, сам ён вельмі адказна ставіцца да сваіх абавязкаў, укладвае ў працу душу. І а 5-й раніцы, і аб 11-й вечара ў выпадку неабходнасці яго можна знайсці на месцы, бо пад кантролем загадчыка павінны праходзіць усе працэсы, пачынаючы ад кармлення жывёлы, заканчваючы прыёмкай малака. Сам Іван Макавец на пахвалы толькі адмахваецца і сціпла прыкмячае: «Я проста люблю сваю справу...»

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».