Вы тут

Віншаванне з Днём міліцыі ад Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь


Паважаныя супрацоўнікі органаў унутраных спраў, дарагія ветэраны!

Ад усёй душы віншую вас з прафесійным святам — Днём міліцыі.

Працягваючы авеяныя славай гераічныя традыцыі старэйшых пакаленняў, супрацоўнікі органаў унутраных спраў з гонарам і годнасцю выконваюць свой службовы абавязак. На рахунку ў людзей у міліцэйскіх пагонах нямала дасягненняў, добрай выніковай работы, у якой спаўна праявіліся мужнасць, прафесіяналізм, грамадзянская адказнасць.

Органы ўнутраных спраў надзейна выконваюць складаныя і адказныя задачы па забеспячэнні правапарадку і законнасці ў грамадстве, абароне канстытуцыйных правоў і свабод грамадзян, захаванні стабільнасці ў дзяржаве.

Перакананы, што вы і надалей будзеце годна служыць свайму народу. Дзяржава і грамадства высока цэняць вашы самаахвярнасць і адданасць Айчыне.

Дзякую за службу Радзіме. Жадаю новых поспехаў і дасягненняў у вашай нялёгкай адказнай працы. Моцнага здароўя, шчасця і дабрабыту вам і вашым блізкім.

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка.

Загаловак у газеце: На варце законнасці і правапарадку

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».