Вы тут

Археолагі знайшлі 2000-гадовы горад


Руіны адшукалі ва Унутранай Манголіі.


Археолагі выявілі ў аўтаномным раёне Унутраная Манголія (Паўночны Кітай) руіны старажытнага горада, які, мяркуецца, быў пабудаваны каля 2000 гадоў таму, перадае “Жэньмінь жыбаа” анлайн”

Руіны размешчаны на гары Дзялін на захадзе аўтаномнага раёна, у 1,3 км на паўднёвы захад ад часткі Вялікай кітайскай сцяны, пабудаванай у перыяд дынастыі Усходняй Хань (25-220 гг.). На думку археолагаў, горад быў пабудаваны кіраўнікамі дынастыі для размяшчэння палонных войскаў паўднёвых хуну, якія адносіліся да адной са старажытных этнічных груп. 

Горад, плошча якога складае каля 210 гектараў, мае прыгонную сцяну працягласцю 5850 метраў і роў за межамі сцены. Усярэдзіне горада было выяўлена больш за 100 упарадкавана размешчаных рэзідэнцый з характарыстыкамі ваенных лагераў, якія выкарыстоўваюцца паўночнымі этнічнымі групамі ў старажытным Кітаі. 

Таксама была знойдзена вялікая палатка дыяметрам 32 метра. На месцы руін былі таксама раскапаныя гліняныя збаны з палоскамі, на дне якіх маюцца маленькія адтуліны. Усё гэта сведчыць пра культуру хуну. Людзі народа хуну былі саюзам качавых плямёнаў. Іх узнікненне датуецца ІІІ стагоддзем да н.э. Гэты народ аказаў вялікі ўплыў на кітайскую і сусветную гісторыю. У эпоху дынастыі Хань хуну некалькі разоў ваявалі з Кітаем.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Сёння распачынае работу УНС у новым статусе

Сёння распачынае работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек збяруцца, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.