Вы тут

У вентыляцыйнай шахце сталічнага тэлецэнтра знайшлі кацяня


Нашы калегі з канала АНТ знайшлі добрыя рукі для кацяняці, выратаванага з вентыляцыйнай шахты.


Жаласлівае мяўканне супрацоўнікі тэлецэнтра на Камуністычнай чулі некалькі дзён. Час ад часу яно нават прабівалася ў эфір, але выявіць крыніцу гуку ўдалося не адразу. 8 сакавіка паўтара дзясятка журналістаў і аператараў АНТ разгарнулі ў студыі-300 вялікую пошукава-выратавальную спецаперацыю — і кацянят, узростам усяго некалькі тыдняў, нарэшце знайшлі ў вентыляцыйнай шахце на вышыні 15 метраў, паміж правадамі, падвеснымі столямі і металічнымі перакрыццямі.

Пасля першага стрэсу, калі хвастатую малечу памылі, абагрэлі і накармілі, адну са знойдзеных кошак забраў да сябе яе выратавальнік, карэспандэнт тэлеканала Андрэй Аляксандраў. А другую вядучы Аляксандр Аверкаў прадэманстраваў гледачам у прамым эфіры і паабяцаў аддаць у добрыя рукі. Патэнцыйных гаспадароў папрасілі тэлефанаваць на «гарачую лінію» АНТ, і адразу пасля выхаду сюжэта на студыю абрынулася лавіна званкоў. «Тэлефанавалі дарослыя і дзеці, жыхары Мінска і гледачы з рэгіёнаў, — расказала «Звяздзе» прэс-сакратар тэлеканала Святлана Ціханава. — І ўжо 9 сакавіка кацяня трапіла ў сваю новую сям'ю. Вельмі прыемна ўсведамляць, што мы далучыліся да выратавання аднаго маленькага жыцця». Далейшаму лёсу кацяняці карэспандэнты АНТ у найбліжэйшы час абяцаюць прысвяціць асобны сюжэт.

Як даведалася «Звязда», учора шэрую кошку «спецрэйсам» даставілі ў Барысаў, дзе яе ўжо чакала сям'я і новыя сябры: дзіця-падлетак і кот пароды мэйнкун.

Вікторыя ЦЕЛЯШУК

Загаловак у газеце: «Тэлекоцік» знайшоў новы дом

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.