Вы тут

Цікавыя факты з гісторыі савецкага і заходняга свету кіно


Каб зняць сцэну аднаго з ДТЗ у баевіку «Казіно Раяль» славутай шпіёнскай франшызы пра агента 007, давялося разбіць ажно тры аўтамабілі маркі Аstоn Mаrtіn, кожны з якіх каштаваў па 300 тысяч долараў.


Падчас здымак «Лоўрэнса Аравійскага» выканаўца галоўнай ролі Пітэр О'Тул быў вымушаны шмат часу праводзіць верхам на вярблюдзе, не меўшы такой практыкі раней. У адзін з перапынкаў ён з'ездзіў на рынак, купіў паралон і прыстасаваў яго да сядла, якое стала значна зручнейшым. Сапраўдныя бедуіны, якія ўдзельнічалі ў здымках, скапіравалі яго знаходку і перадалі іншым сваім супляменнікам. З тых часоў яны паважліва завуць О'Тула «бацькам губкі».

Пры здымках фільма «Свой сярод чужых, чужы сярод сваіх» у Чачэна-Інгушскай АССР мясцовых жыхароў запрасілі ўдзельнічаць у масавых сцэнах. Умовы абвясцілі такія: «Трэба прыходзіць з пашпартам, конны — 10 рублёў у дзень, пешы — 5». Гаворка ішла аб ганарары, але жыхары зразумелі ўсё наадварот і ўклалі купюры ў пашпарты, у выніку чаго на рэжысёра Мікіту Міхалкова ледзь не завялі справу аб хабарніцтве. Акрамя таго, акцёры масоўкі ўсур'ёз пыталіся: «Зброю вы будзеце даваць, ці нам сваю прынесці?»

Роберт Радрыгес зняў фільм «100 гадоў: кіно, якое вы ніколі не ўбачыце» з Джонам Малкавічам у галоўнай ролі, прэм'ера якога прызначана на 18 лістапада 2115 года. Спонсарам праекта стала кампанія Remу Mаrtіn, вытворца каньяку векавой вытрымкі «Людовік ХІІІ», у падвалах якой і будзе захоўвацца сейф з фільмам.

У працэсе здымак «Мільянера з трушчоб» быў задзейнічаны аўтамабіль маркі Mеrsеdеs. Кіраўніцтва брэнда прад'явіла просьбу зняць з аўто фірмовы лагатып, таму што здымкі вяліся збольшага ў бедных раёнах, а гэта магло не лепшым чынам адбіцца на іміджы кампаніі.

Сцэны шостага эпізоду «Зорных войнаў» на спадарожніку Эндар здымаліся ў лясах Каліфорніі. Пры здымках кадраў, дзе Чубака дзейнічае адзін, акцёра Пітэра Мэйх'ю, які іграў яго, суправаджалі некалькі асістэнтаў у яркіх касцюмах. Рэжысёр інакш асцерагаўся, што мясцовыя паляўнічыя маглі прыняць Чубаку за снежнага чалавека і падстрэліць.

За галоўную ролю ў баевіку «Тэрмінатар-2: судны дзень» Арнольд Шварцэнэгер атрымаў 15 мільёнаў долараў, а яго персанаж вымавіў за ўвесь фільм усяго 700 слоў. Нескладана падлічыць, што адно слова славутага Арні каштавала амаль 21,5 тысячы. Адсюль, знакамітая фраза «Аstа lа vіstа, bаbу» «пацягнула» на 85,7 тысячы.

Падчас здымак стужкі «Трансформеры-3: цёмны бок Месяца» «загінулі смерцю храбрых» 532 машыны. Але варта адзначыць, што за іх кінакампанія не заплаціла нічога. Страхавая кампанія проста перадала асуджаны на знішчэнне транспарт, які пацярпеў з-за паводкі.

Загаловак у газеце: Хто дапамог бедуінам

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.