Вы тут

Гендырэктар "Беларуськалія" пацвердзіў гібель рабочых пры абвале


Гендырэктар "Беларуськалія" Іван Галаваты ў эфіры АНТ пацвердзіў гібель рабочых пры абвале.


"На жаль, цуду не адбылося, хлопцы загінулі", - адзначыў Іван Галаваты.

Як паведамілі на прадпрыемстве, 9 сакавіка на падземным горным участку №10 рудніка 3-га рудаўпраўлення у змену з 11.50 да 18.50 пры выкананні комплексам ПКС-8 №4 засечкі на тэхналагічную сбойку 22-б заходняга слупа гарызонту 620м адбыўся раптоўны выкід солі і газу. Інтэнсіўнасць выкіду склала каля 600 куб. м горнай масы. Праходчы камбайн і самаходны вагон апынуліся цалкам засыпаны выкінутай пародай.

У ноч з 10 на 11 сакавіка горнавыратавальнікі з-пад завалу дасталі машыніста горных выемачных машын Максіма Іванова і горнарабочага ачышчальнага забою Дзмітрыя Валькова 1973 і 1985 гадоў нараджэння. Шахцёры загінулі.

"Беларуськалій" выказаў спачуванні родным і блізкім загінулых шахцёраў. "Калектыў ААТ "Беларуськалій" глыбока смуткуе аб гібелі сваіх работнікаў. Выказваем шчырыя спачуванні ўсім родным і блізкім загінулых", - гаворыцца ў паведамленні.

БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

«Шэрая» зарплата — сумныя вынікі

«Шэрая» зарплата — сумныя вынікі

Што губляюць работнік і дзяржава?

Рэгіёны

Наперадзе — лета! Ці гатовыя тэрыторыі дзіцячага адпачынку прыняць гасцей?

Наперадзе — лета! Ці гатовыя тэрыторыі дзіцячага адпачынку прыняць гасцей?

Вучэбны год завяршаецца для 1,1 мільёна беларускіх школьнікаў, з іх 107,8 тысячы заканчваюць 9-я класы і 57,5 тысячы — 11-я.

Грамадства

У чым пайсці на выпускны баль?

У чым пайсці на выпускны баль?

 Паглядзім, што раяць стылісты і што рэальна набыць у нашых шыротах, пажадана не ўганяючы бацькоў у даўгі.