Вы тут

Беларускі саюз ветэранаў вайны ў Афганістане адзначыў 25-годдзе


Урачысты сход адбыўся ў Рэспубліканскім палацы культуры ветэранаў. Віншаванне арганізацыі ад Прэзідэнта зачытаў начальнік галоўнага ідэалагічнага ўпраўлення Адміністрацыі Прэзідэнта Аляксандр Ільясевіч.


Сімвалічна, што 25-годдзе аб'яднанне адзначае ў год векавога юбілею Узброеных Сіл Беларусі. Значную ролю саюза ветэранаў у жыцці грамадства адзначыў міністр абароны Андрэй Раўкоў.

«Створанае ў 1993 годзе ў найскладанейшы перыяд, калі вырашалася пытанне будучыні Беларусі, аб'яднанне воінаў-інтэрнацыяналістаў унесла значны ўклад у захаванне і ўмацаванне беларускай дзяржаўнасці, падтрымаўшы выбар беларускага народа ў 1994 годзе і далей. Саюз ветэранаў вайны ў Афганістане захаваў згуртаванасць сваіх радоў і сёння актыўна ўдзельнічае ва ўмацаванні краіны і ваенна-патрыятычным выхаванні грамадзян. У Беларусі афіцыйна прызнана высокая сацыяльная роля подзвігу воінаў-інтэрнацыяналістаў. Нікому не ўдасца перапісаць гісторыю, прынізіць ролю тых, хто першым прыняў выклік сіл, якія сёння называюцца міжнародным тэрарызмам», — сказаў Андрэй Раўкоў.

Прывітальныя словы ветэранам выказалі прадстаўнікі Міністэрства працы і сацыяльнай абароны, Міністэрства па надзвычайных сітуацыях, Міністэрства адукацыі, Генеральнай пракуратуры. Старшыня Беларускага саюза ветэранаў вайны ў Афганістане Валерый Гайдукевіч адзначыў, што сёння задачамі аб'яднання з'яўляецца патрыятычнае выхаванне моладзі і аказанне дапамогі тым, хто знаходзіцца ў цяжкіх жыццёвых умовах.

«Дарогамі Афганістана прайшлі больш за 30 тысяч нашых суайчыннікаў. Больш за 770 з іх не вярнуліся з той вайны. Мы свята захоўваем у сэрцах памяць пра нашых баявых таварышаў», — падкрэсліў Валерый Гайдукевіч.

Марыя ДАДАЛКА

Загаловак у газеце: Памяць, якой ганарымся

Выбар рэдакцыі

Культура

Жэмчуг і пясок. Пяць расчараванняў Максіма Багдановіча

Жэмчуг і пясок. Пяць расчараванняў Максіма Багдановіча

існуе тэорыя, што толькі той, каму выпала перажыць моцныя ўзрушэнні, можа стаць сапраўдным паэтам.

Грамадства

Вакцынацыя і рэвакцынацыя: калі і каму прышчапляцца ад каранавіруса паўторна

Вакцынацыя і рэвакцынацыя: калі і каму прышчапляцца ад каранавіруса паўторна

Якую вакцыну выбраць для паўторнай прышчэпкі ад каранавіруса?

Грамадства

Крэпасць духу. 10 натхняльных храмаў Гродзеншчыны

Крэпасць духу. 10 натхняльных храмаў Гродзеншчыны

Гэта культурнае багацце прыцягвае ў краіну масу падарожнікаў.