Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка прыняў з дакладам кіраўніка спраў Прэзідэнта Віктара Шэймана. У ходзе сустрэчы размова ішла аб перспектывах пашырэння эканамічнага супрацоўніцтва Беларусі з краінамі афрыканскага кантынента. Прэзідэнт праінфармаваны аб выніках візіту Віктара Шэймана ў Рэспубліку Зімбабвэ, які адбыўся па даручэнні кіраўніка дзяржавы.
У прыватнасці, адбыліся перагаворы з прэзідэнтам Зімбабвэ Эмерсанам Мнангагва, а таксама першым віцэ-прэзідэнтам, міністрамі розных галін краіны, старшынёй Рэзервовага банка. У ходзе перагавораў былі дасягнуты дамоўленасці і падпісаны кантракты на суму амаль $58 млн, у тым ліку па пастаўках беларускіх трактароў на $43 млн і тэхнікі для лясной гаспадаркі на $15 млн. Размова ішла таксама аб стварэнні зборачных вытворчасцяў беларускай сельскагаспадарчай і горназдабываючай тэхнікі. Акрамя таго, Зімбабвэ зацікаўлена ў закупцы беларускіх угнаенняў, цяпер рыхтуецца кантракт на суму амаль $10 млн.
Дасягнуты дамоўленасці па развіцці супрацоўніцтва і па многіх іншых напрамках: стварэнні сумесных прадпрыемстваў па перапрацоўцы мяса і малака, для рэалізацыі праектаў у жыллёвым, прамысловым і дарожным будаўніцтве, у галіне транспарту, ва ўзвядзенні лагістычнага комплексу, пераняцці беларускага вопыту па рэкультывацыі зямель і ірыгацыі засушлівых раёнаў. Прапрацоўваюцца магчымасці двухбаковага супрацоўніцтва ў галіне электраэнергетыкі.
Прэзідэнт быў таксама праінфармаваны аб перспектывах стварэння прадпрыемства па здабычы карысных выкапняў. У прыватнасці, беларускія спецыялісты могуць быць задзейнічаны ў геолагаразведцы, здабычы нафты і газу ў гэтай багатай на рэсурсы краіне.
Напярэдадні прафесійнага свята педагогаў у Нацыянальным прэс-цэнтры абмеркавалі імідж настаўніка, усебаковае развіццё студэнтаў педагагічных ВНУ і новыя праекты.
Укараняюцца інавацыйныя тэхналогіі ў практыку работы дзіцячых садкоў.
Цэны на ліквіднае жыллё ў сталіцы выраслі на 5 працэнтаў.