Наталля Хвір, намеснік начальніка ўпраўлення па ахове гісторыка-культурнай спадчыны Міністэрства культуры:
«На нядаўняй калегіі Міністэрства культуры прынята рашэнне аб неабходнасці распрацоўкі падыходаў па стымуляванні ўдзелу фізічных і юрыдычных асоб у рэстаўрацыі аб'ектаў гісторыка-культурнай спадчыны, а таксама захаванні аб'ектаў нематэрыяльнай спадчыны. Мы лічым, што мясцовыя органы ўлады, ведаючы сітуацыю знутры, могуць унесці прапановы, якім чынам прастымуляваць цікавасць уласнікаў аб'ектаў, што ўключаны ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцяў. Магчыма, гэта могуць быць пэўныя фінансавыя паслабленні».
«Гэта не толькі пра бізнес, але і пра чалавечыя адносіны».
«Нашы работы — жывыя, з энергетыкай любові і дабра».