Вы тут

Пабачыла свет кніга «А хто там ідзе?»: на мовах свету»


У выдавецтве «Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі» пабачыла свет кніга «А хто там ідзе?»: на мовах свету», дзе пад адной вокладкай сабраны тэксты легендарнага верша беларускага песняра, створанага ў 1905—1907 гадах, на 101 мове народаў свету.


На кітайскую мову пададзены тэкст у перакладзе Чжу Цзі. Варта зазначыць, што кітайскі чытач даўно знаёмы з паэзіяй Янкі Купалы. Яшчэ ў 1953 годзе выйшла асобным выданнем «Жалейка» на кітайскай мове. Вобраз Янкі Купалы стаў і падставай для мастацкіх росшукаў кітайскіх каліграфаў. У кнізе «А хто там ідзе?»: на мовах свету» змешчаны рэпрадукцыі партрэтаў народнага песняра Беларусі, выкананыя Ао Тэ і Гаа Манам. Такая ўвага дарагога каштуе.

У цэнтры культуры Беларусі ў Другім Пекінскім дзяржаўным універсітэце замежных моў ёсць кнігі, фотаздымкі Янкі Купалы. Будзем спадзявацца і на ўвагу новага пакалення кітайскіх перакладчыкаў у дачыненні да перастварэння неўміручых твораў класіка беларускай паэзіі.

Алесь КАРЛЮКЕВІЧ

Загаловак у газеце: Янка Купала ў Кітай ідзе!..

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».