Вы тут

Сі Цзіньпін пераабраны старшынёй КНР


Ён прынёс прысягу на вернасць Канстытуцыі.


Сі Цзіньпін, які сёння быў абраны старшынёй КНР і старшынёй Цэнтральнага ваеннага савета КНР падчас 1-й сесіі Усекітайскага сходу народных прадстаўнікоў (УСНП)  13-га склікання, прынёс прысягу на вернасць Канстытуцыі КНР у Доме народных сходаў у Пекіне. Такая цырымонія праводзіцца ў Кітаі ўпершыню, перадае "Жэньминь жыбаа" анлайн".

Выбары кіраўніка дзяржавы адбыліся сёння раніцай на пятым пленарным пасяджэнні першай сесіі УСНП 13-га склікання шляхам тайнага галасавання. Усе прысутныя 2970 дэпутатаў аднагалосна прагаласавалі "за". Як вядома, Сі Цзіньпін быў абраны на пасаду старшыні КНР на сесіі УСНП 12-га склікання ў сакавіку 2013 года. 

Акрамя таго, Сі Цзіньпін пераабраны старшынёй Цэнтральнага ваеннага савета КНР, захаваўшы ў сваіх руках партыйнае, ваеннае і дзяржаўнае кіраўніцтва. Віцэ-старшынёй КНР абраны былы сакратар галоўнага антыкарупцыйнага органа Кампартыі Кітая Ван Цішань. 

Пасада старшыні КНР быў заснавана паводле канстытуцыі краіны 1954 года, адменена ў 1975 годзе, а затым зноў адноўлена ў 1982 годзе. Да 11 сакавіка гэтага года старшыня КНР мог абірацца тэрмінам на пяць гадоў і займаць гэтую пасаду не больш за два тэрміны, аднак на цяперашняй сесіі дэпутаты УСНП унеслі папраўкі ў канстытуцыю краіны, адмяніўшы абмежаванні на тэрмін паўнамоцтваў.

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Казярогам важна на гэтым тыдні скончыць неадкладную справу, якая ўжо даўно не дае спакою.

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.