Вы тут

Святлана Саханенка стала трохкратнай паралімпійскай чэмпіёнкай


Спартсменка заваявала сёння ў Пхёнчхане залаты медаль у лыжнай гонцы на 7,5 км. Дыстанцыю класічным стылем для спартсменаў з дрэнным зрокам яна прабегла за 22 мін. 19,3 сек. 


Для Святланы Саханенка гэта ўжо трэцяя залатая ўзнагарода Паралімпіяды. Раней яна стала чэмпіёнкай у бегу на 15 км вольным стылем і перамагла ў спрынце на 1,5 км. 

Прэзідэнт Беларусі, прэзідэнт Нацыянальнага алімпійскага камітэта Аляксандр Лукашэнка павіншаваў члена нацыянальнай каманды па інваспорту Святлану Саханенка з заваяваннем трэцяга залатога медаля на XII зімовых Паралімпійскіх гульнях у Пхёнчхане. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

"Віншую з бліскучым выступленнем, якое прынесла нашай краіне чацвёртае золата Паралімпійскіх гульняў 2018 года", - гаворыцца ў віншаванні.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што гэта значны вынік, дасягнуты дзякуючы волі да перамогі і самаахвярнасці спартсменаў, лідараў, эфектыўнай працы трэнерскага складу.

Прэзідэнт выказаў удзячнасць ўсёй камандзе за паказаныя вынікі і пажадаў поспеху ў эстафетных гонках. "Мы ганарымся вамі!" - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.

XII зімовыя Паралімпійскія гульні ў Пхёнчхане завершацца 18 сакавіка.

БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.